Старонка:Прышчэпаў Зм. За калектывізацыю, за ўздым ураджайнасці.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


Зьм. Прышчэпаў.

"За калектывізацыю, за ўздым ураджайнасьці".

1

Асноўнай задачай аграрнай палітыкі сучаснасьці зьяўляецца праблема па ўздыму ўраджайнасьці і вытворчасьці ўсіх галін сельскай гаспадаркі. Недахоп спажывецкіх прадукатаў, недахоп сельска-гаспадарчай сыравіны пачынаюць станавіцца галоўнымі тормазамі нашай індустрыялізацыі і нашага сацыялістычнага будаўніцтва.

Якім парадкам выйсьці з сучаснага становішча, каб зьліквідаваць усе прычыны затрымліваючыя нашае гаспадарча-сацыялістычнае разьвіцьцё. Былі тэндэнцыі даць больш шырокі прастор разьвіцьцю кулацкіх гаспадарак, разумеючы пад гэтым, што яны зьявяцца асноўнымі пастаўшчыкамі хлеба і сыравіны дзеля гораду і сацыялістычнай індустрыі. Кал-б прыняць такі погляд і ўстаноўку ў аграрнай палітыцы, дык гэта адзначало-б, што мы сталі на шлях капіталістычнага разьвіцьця сельскай гаспадаркі і тады зараз-жа трэба было-б адмаўляцца ад задач сацыялістычнага будаўніцтва, дыктатуры пралетарыяту і стаць на шлях пераходу да буржуазна-дэмакратычнага строю. Такога шляху дзеля разьвіцьця кулацкай сельскай гаспадаркі дабіваюцца спэцыялістыя з буржуазнай і дробнабуржуазнай ідэолёгіяй, чакаючыя рэстаўрацыі капіталізму, іх настроі адбіваюць прадстаўнікі правага ўхілу ў партыі.