Старонка:Прышчэпаў Зм. Задачы рэканструкцыі сельскай гаспадаркі.pdf/2

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Узнікла праблема ў вычытцы гэтай старонкі


разьвівацца капіталістычнай прамысловасьці, і дзеля гэтага паралельна з ростам індустрыі праходзіла адпаведная рэарганізацыя і феадальнай сельскай гаспадаркі.

Наша сацыялістычнае будаўніцтва праходзіць у зусім іншых умовах, і мэта нашага будаўніцтва зусім інакшая. Капіталізм, утвараючы буйнае земляробства, праводзіў шырокае разарэньне, абезьзямельваньне сялянства. Ён разараў цэлыя вёскі. Зусім інакшым шляхам праводзім арганізацыю буйнага сацыялістычнага земляробства мы: уцягваем самыя шырокія колы батракоў, беднякоў і сераднякоў вёскі у арганізацыю гэтых новых форм гаспадаркі, арганізуем для гэтага большую дапамогу крэдытам, спэцыялістымі і іншым, з тым, каб самі працоўныя масы будавалі гэта зямляробства і праз яго паляпшалі сваё матар'яльнае становішча.

І для кожнага рабочага і селяніна павінен зьяўляцца аксіомай той просты факт, што дробная індывідуальная сялянская гаспадарка, як такая, ня можа зьяўляцца сталай базай для разьвіцьця нашае сацыялістычнае індустрыі і ня будзе сталай падставай наогул для нашага сацыялістычнага будаўніцтва. Ужо цяпер патрабуецца карэнная рэарганізацыя індывідуальнай сельскай гаспадаркі на новай тэхнічнай базе і ў новыя формы. Такімі формамі зьяўляюцца калектывізацыя бядняцка-серадняцкіх індывідуальных гаспадарак і ўцягваньне іх у розныя віды каапэрацыі, асабліва вытворчай. Сама індывідуальная сельская гаспадарка зьяўляецца ў сучасны момант прычынай, якая тармозіць палепшаньне наогул усяе сельскае гаспадаркі. Прывядзём прыклады. Пры арганізацыі кожнага сялянскага двара, як бы мала яго зямлі ні было, патрабуецца пабудаваць усе неабходныя будынкі, купіць жывы і мёртвы інвэнтар, і, калі ўсё гэта справіць, дык палучаецца вялікая перагружанасьць невялікага зямельнага надзела капіталам, які не рацыянальна з вытворчага боку скарыстоўваецца. Самаму "культурнаму гаспадару" паспробуйце пры 6 гэктарах зямлі ў крэдыт пабудаваць будынкі, купіць каня, карову, плуг, барану, малатарню і іншыя машыны, пракрэдытаваць яго насеньнем, і кожны такі гаспадар, калі ў яго другіх прыбыткаў, акрамя як ад сельскай гаспадаркі, ня будзе, зьяўляцца дэфіцытнай. Акрамя таго, калі ўзяць цэлы шэраг буйных машын і прылад, як, напрыклад, малатарня, жняярка, трыер, трактар, карыстаньне электрычнай энергіяй