Старонка:Прышчэпаў Зм. Задачы рэканструкцыі сельскай гаспадаркі.pdf/1

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Зьм. Прышчэпаў.

Задачы рэканструкцыі сельскай гаспадаркі ў сёлетнюю пасеўкмапанію.

Калі ў мінулыя пасеўныя кампаніі па сельскай гаспадарцы стаялі, галоўным чынам, задачы адбудоўчага характару, дык у сёлетнюю пасеўную кампанію задачы дапаўняюцца цэлым шэрагам новых момантаў, якія даюць інакшую ўстаноўку ўсёй нашай аграрнай палітыцы, і ўжо пасеўную кампанію неабходна разглядаць, як першы пачатак практычнага ажыцьцяўленьня вызначанага партыяй курсу па сельскай гаспадарцы. Апошнягодняя практыка нашай працы па рэканструкцыі ўсяе народнае гаспадаркі паказала, што палітыка фарсіраванай індустрыялізацыі Савецкага Саюзу зьяўляецца мерапрыемствам зусім рэальным, і праз утварэньне вялізарных электрычных асяродкаў, праз адкрыцьце новых буйных прамысловых прадпрыемстваў і пераабсталяваньне старых каласальна пашыраецца тэхнічная база індустрыі, якая пачынае браць на буксір усе іншыя, больш прымітыўныя, галіны народнае гаспадаркі з тым, каб ператворам іх разам з гэтым цягнуць уперад па шляху да сацыялізму. Але практыка паказала, што індустрыялізацыя будзе нармальна разьвівацца толькі пры тых умовах, калі ў належным напрамку будзе праходзіць і рэканструкцыя ўсяе нашае сельскае гаспадаркі, якая займае першае месца пасля прамысловасьці ў сыстэме ўсяе народнае гаспадаркі. А між тым у працягу адбудоўчага пэрыоду сельская гаспадарка пераважна разьвівалася, як дробная індывідуальная гаспадарка, і, такім чынам, адбудоучы працэс у сялянскай гаспадарцы праходзіў, галоўным чынам, на базе прымітыўнае тэхнікі.

Далейшае разьвіцьцё сельскае гаспадаркі на такім адсталым тэхнічным базісе ня будзе адпаведваць задачам індустрыялізацыі і сацыялістычнага будаўніцтва, бо спажывецкія запатрабаваньні вёскі ўжо каласальна пашырыліся, і з кожным годам будуць расьці запатрабаваньні прамысловасьці і экспорту на прадукцыю сельскай гаспадаркі, і вёска без рэканструкцыі сельскай гаспадаркі можа зьявіцца тормазам нашага сацыялістычнага будаўніцтва. Прыпомнім старыя часы. Як тады праходзіла разьвіцьцё ўсяе наогул народнае гаспадаркі? У той час капіталізм, як у прамысловасьці, так і ў сельскай гаспадарцы, стварау буйныя капіталістычныя прадпрыемствы, і цяпер, напрыклад, у такой краіне, як Усходняя Прусія, сельская гаспадарка ў сваёй абсалютнай большасьці знаходзіцца ў руках аграрыяў-капіталістых, якія арганізавалі свае буйныя сельска-гаспадарчыя прадпрыемствы па прыкладу капіталістычнае фабрыкі, заводу. Такі лёс чакае сельскую гаспадарку кожнае буржуазнае краіны, пры тых умовах, што яна будзе разьвівацца пры капіталізьме; на шлях капіталістычнага разьвіцьця сельскую гаспадарку царскае Расеі ставіла аграрная палітыка Сталыпіна. Прагрэсыўна разьвіваючыся, капіталізм са усёй рашучасьцю ліквідуе фэадальную тэхніку ў сельскай гаспадарцы: трохпалёўку, першабытныя машыны і прылады, і замяняе новай тэхнікай, навуковай арганізацыяй сельска-гаспадарчай вытворчасьці, скарыстоуваючы для гэтага агранамічную навуку, хімію, тэхнолёгію, інжынэрную справу пры мэліорацыях і г. д. Разам з гэтым і абшчынны прынцып землякарыстаньня замяняўся прыватнай уласнасьцю на зямлю, і гэтым самым забясьпечвалася капіталістычная канцэнтрацыя зямель у адных руках, якая праходзіла праз шырокае масавае абезьзямельваньне бядняцка-серадняцкага сялянства. Прымітыўная фэадальная тэхніка сельскай гаспадаркі і сама дробная сялянская гаспадарка, без яе капіталістычнае рэканструкцыі, не давалі магчымасьці