Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  77  —

 

я ўвесь край схаджу, пакуль не знайду цябе ізноў. Небарака, там засталося яго сьнеданьне — і маё таксама, але цяпер у мяне прапаў апэтыт; хай ядуць яго пацукі. — Хутчэй, наперад! — вось што застаецца рабіць. Праціскаючыся цераз шумны натаўп па мосьце, ён некалькі разоў паўтарыў напамяць, — спыняючыся на гэтай думцы, як на асабліва прыемнай. — „Ён пагурчаў, але пайшоў — але, пайшоў, таму што думаў, што Майльс Гэндон кліча яго, — мілы хлопчык, ні для каго іншага ён не зрабіў-бы гэтага, я пэўны“.



РАЗЬДЗЕЛ XIV.

Кароль сканаў. — Няхай жыве кароль!

У той самы дзень, чуць сьвет, Том Канці збудзіўся ад цяжкага сну і расплюшчыў вочы ў цемнаце. Некалькі мінут ён моўчкі ляжаў, прабуючы разабрацца ў блутаніне думак і ўражаньняў і вывясьці з іх якое-нібудзь заключэньне. Раптам ён прамовіў урачыстым голасам:

— Цяпер бачу, ўсё бачу! Нарэшце-ж, я, дзякуй Богу, прачхнуўся. Прыдзі радасьць, прэч — гора! Гэй Наньні, Бэтты, вылазьце з-пад саломы і хадзеце хутчэй сюды. Я раскажу вам гэткі сон, што вы вушам сваім не паверыце. Гэткі сон, якога яшчэ ніколі духі цьмы не навявалі на чалавека. Чуеце, Наньні, Бэтты!

Цёмная фігура зьявілася каля яго і нечы голас спытаўся:

— Маеш ласку аддаваць загад?'

— Загад?... О, гора мне, я пазнаю твой голас. Скажы мне, нарэшце, хто я?

— Ты? Ўчора яшчэ ты быў прынцам Уэльскім, а сягоньня ты мой уселітасьцівы ўладар Адварды, кароль Англіі.