Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/90

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  76  —

 


— Тысяча чарцей! Ўсё гэта было падстроена, каб ашукаць мяне... Ясна — ўсё зроблена, каб выйграць час. Паслухай, быў гэты чалавек адзін?

— Адзін, вашая міласьць.

— Ты пэўны?

— Пэўны, вашая міласьць.

— І прыпомні добра, падумай—не сьпяшайся.

Пасьля мінутнага раздумваньня, слуга сказаў:

— Калі дзяцюк прышоў, дык нікога з ім ня было; але вось, прыпамінаю, калі абодва яны апынуліся ў натаўпе на мосьце, адкуль ні ўзяўся нейкі чалавек, выглядаўшы саўсім разбойнікам,— і якраз калі ён падышоў да іх...

— Што-ж тады? Кажы — што, — закрычаў нецярплівы Гэндон, перабіўшы яго.

— Якраз тады натаўп наваліўся і аднёс абодвых, так што я ня бачыў іх болей; а тут паклікаў мяне гаспадар, узлаваўшыся за тое, што запомнілі падаць порцыю стравы, заказаную натарыюсам, хоць я й не вінават, прысягаю ўсімі сьвятымі, і лаяць мяне за гэта няварта.

— Проч з маіх вачэй, ідыёт. Тваё балбатаньне разьюшвае мяне. Стой! Куды бяжыш? Ня можаш хіба пачакаць мінуту? Дык яны пайшлі да Саузсуорку?

— Якраз так, вашая міласьць, — а што да гэтае праклятае порцыі стравы, дык я ані не вінават, быццам нованароджанае дзіцянё...

— Ты яшчэ тут і не пакінуў трашчаць! Пайшоў вон, а то задушу цябе.

Слуга зьнік. Гэндон пайшоў за ім, выперадзіў яго, і пачаў сходзіць, ступаючы цераз дзьве ступені, і кажучы: „Гэта той самы нікчэмны нягоднік, цьвярдзіўшы, што хлопчык яго сын. Пазбавіўся я цябе, мой бедны, маленечкі, звар’яцелы ўладару, — цяжкая думка аб гэтым, — а я палюбіў цябе. Не прысягаю, што не пазбавіўся! Не,