Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/89

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  75  —

 

ўстаць, гаспадару!... Ён не адклікаецца. Што гэта, вашая вялікасьць! Сапраўды прыдзецца мне зьнячысьціць (тым што дакрануся) сьвятарную асобу — патузаць яго, а то ён сьпіць, як забіты. Што такое!

Ён адкрыў коўдру — хлопчыка ня было.

З мінуту ён азіраўся ў нямым зьдзіўленьні, і толькі цяпер заўважыў, што падранае вопраткі таксама ня было... Тады ён пачаў рвацца й кідацца і трэбаваць гаспадара готэлю. У гэты момэнт увайшоў слуга са сьнеданьнем.

— Кажы праўду, чартоўская парода, альбо капут табе! — зароў ваяка і з гэткаю злосьцю накінуўся на слугу, што ў таго язык адняло ад перапуду й неспадзяванасьці. — Дзе хлопчык?

Няшчасны, са страху, адрывіста й дрыжаўшым голасам, даў гэткае тлумачэньне:

— Толькі што вашая міласьць мелі ласку выйсьці, як прыбег нейкі дзяцюк і сказаў, што вы казалі хлопчыку незабаўна прыйсьці да вас на канец мосту ў Саузсуорку. Я прывёў пасланца сюды, і калі ён збудзіў хлопчыка й перадаў яму даручэньне, дык той крыху пагурчаў за тое, што яго патурбавалі „гэтак рана“, паводлуг яго словаў, але зараз-жа нацягнуў свае лахманы і пайшоў з дзяцюком, заўважыўшы толькі, што было-б прыстойней, калі-б вашая міласьць самі зьявіліся па яго, а не пасылалі невядомага чалавека — і гэтак...

— І гэтак... ты балбан! Кожны можа ашукаць цябе. Перавешаць толькі ўсю вашую пароду! Аднак-жа, мо’ нічога і ня здарылася з хлопчыкам, — можа й ніхто яго ня скрыўдзіў. Пабягу я за ім. Накрый стол. Пастой, коўдра на ложку была гэтак складзена, як быццам нехта ляжаў пад ёю — гэта як-жа, выпадкова?

— Ня ведаю, вашая міласьць. Бачыў я, як варочаў пасьцель той дзяцюк, што прышоў па хлопчыка.