— 74 —
сьцябнуць раз ці два ня шкодзіць. Гэтыя башмакі куды вядзеш, ды моцныя, ў іх яго ножкам будзе цёпла—нязвычайная, мусі, навіна для яго, — бо ён-жа, напэўна, прывык хадзіць басанож і летам і зімою. Эх, каб гэта хлеб быў аднае цаны з ніцьмі, — то-ж за фарсінг іх стане на цэлы год ды яшчэ іголку дастанеш у дадатак. Цяпер перада мною чартоўская задача — ўвясьці нітку ў іголку.
Так яно і выйшла. Нарэшце, гэта яму таксяк удалося. Ён узяў вопратку, ляжаўшую ў яго на каленах, і ўзяўся за работу.
— За пакой заплачана, за сьнеданьне, што павінны падаць, — таксама, ды яшчэ тое-сёе застаецца, каб купіць пару аслоў ды на дробныя расходы ў працягу двух-трох дзён — а там, у Гэндон-Голі, ўсяго ў нас будзе колькі хочаш
Любіла мужа вельмі...
— Ай, чорт пабяры, загнаў іголку пад ногаць!... Глупства, гэта не навіна для мяне, хоць яно й неасабліва прыемна... О, пэўна-ж, хлопча, тамака нас чакае веселасьць. Тамака пакута пакіне цябе й ліхая хвароба таксама...
Любіла мужа вельмі моцна.
Ды іншы чалавек...
— Вось дык шыцьцё, слаўнае й буйнае, прамовіў ён, распасьціраючы куртку і любуючыся ёю, — ў ім відаць свайго роду шляхетнасьць, у параўнаньні з ім дробная фастрыга краўца здаецца гэткаю нікчэмнаю, плебейскаю...
Любіла мужа вельмі моцна,
Ды яе іншы палюбіў...
Вось-жа й гатова—добра зроблена і хутка. Цяпер я збуджу яго, апрану, падам памыцца, накармлю, пасьля пасьпяшым на рынак, што каля Табардскага заезнага двара, ў Саузсуорку і... Прашу