Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  73  —

 


— Сардэчны, яму толькі й радзіцца трэ’ было-б каралём, — з зьдзіўленьнем прамармытаў Гэндон, — ён якнайлепей спаўняе сваю ролю.

Затым ён выцягнуўсч на падлозе, каля дзьвярэй, кажучы з пачуцьцём задаваленьня:

— За гэтыя сем гадоў спаў я пры горшых варунках; дык было-б няўдзячнасьцю да Стварыцеля маракаваць на цяперашняе палажэньне.

Ён заснуў, калі пачало днець. Каля паўдня ён устаў, далікатна раскрыў свайго знойденагахлопчыка, і зьняў з яго мерку шнурком. Якраз калі ён скончыў прымерку, кароль прачхнуўся, паскардзіўся на холад, і спытаўся ў яго, што ён рабіў.

— Ужо скончыў, гаспадару, — сказаў Гэндон, — цяпер трэба мне схадзіць па маленькай справе, але я зараз-жа вярнуся. Засьні йзноў, табе патрэбен сон. Гэтак, — дай-жа ўкрыць цябе, — гэтак ты хутка ўгрэешся.

Кароль патануў у царстве сноў, раней як гэтыя словы былі сказаны. Майльс ціхенька высьлізнуўся з пакою й таксама ціхенька вярнуўся цераз мінутаў сорак з патрыманай параю дзіцячай вопраткі з тонкага матар’ялу, дзе-ня-дзе пацёртай, але яшчэ прыстойнай і падходзіўшай да сэзону. Ён сеў і пачаў разварочваць яе, гаворачы:

— Калі-б у кішані было болей, можна было-б купіць што-нібудзь лепшае, а раз няма — трэба карыстацца тым, што ёсьць...

Жыла-была у нас у месьце,

Жанчына ў месьце ў нас жыла...

Ён, здаецца, паварушыўся... ня трэба пяяць гэтак моцна; няварта трывожыць яго сну, — тым болей, што перад ім яшчэ гэткая падарож, а ён, небарачак, змучаны... Гэтая куртка... яна яшчэ добрая... тут крыху сабраць ды там, і яна будзе якраз на яго. А вось парткі лепшыя, хаця й тутака пры-