— 71 —
ства, пазбаўлены чэсьці і ўладаньняў, і ўжо даўно сядзеўшы ў няволі. Яму быў запрапанованы выклік; ён даў сваю згоду і, азброены, зьявіўся на бой. Ды як толькі француз звочыў яго вялізную фігуру і пачуў яго слаўнае імя, дык пусьціўся ўцякаць і справа францускага караля была праграна. Кароль Джон вярнуў дэ-Курсі правы і ўладаньні і сказаў: „Назаві сваё жаданьне і яно будзе споўнена, хаця-б гэта каштавала мне поўцарства“. Але дэ-Курсі, прыкленчыўшы, — як я ў гэту мінуту, — адказаў: „Вось аб чым прашу я, гаспадару: каб мне й маім патомкам быў даны прывілей заставацца з пакрытаю галавою ў прысутнасьці каралёў Англіі, пакуль непарушным будзе пасад“. Гэтая міласьць, як вашай вялікасьці вядома, была падарана ўсяму роду дэ-Курсі, які ў працягу чатырох вякоў заўсёды меў сваіх прадстаўнікоў; і па сягоньняшні дзень галава гэтае старадаўнае фаміліі бясспрэчна носіць капялюш або шолам у прысутнасьці каралеўскае вялікасьці, і ніхто іншы ня мае гэткага пяршынства[1]. Прыводзячы гэты выпадак у падмацаваньне мае просьбы, я малю караля толькі аб аднэй міласьці і адным пяршынстве — і яно будзе для мяне больш, як поўным дарам — а ўласна, каб я й мае патомкі назаўсёды адтрымалі права сядзець у прысутнасьці каралеўскае вялікасьці Англіі“
— Устань, рыцар сэр Майльс Гэндон, — урачыста прамовіў кароль, крануўшы Гэндона яго мечам, згодна з абрадам пасьвячэньня ў рыцарскую дастойнасьць, — устань і сядай. Твая просьба ўважана. Пакуль стаіць Англія і непарушан пасад, ты не пазбавішся гэтага прывілею.
Яго вялікасьць адыйшоў у бок, раздумваючы аб нечым, а Гэндон сеў застол, паціху думаючы: „Гэта была прыгожая думка, яна выратавала мяне
- ↑ Лёрды Кінгсэй, патомкі дэ-Курсі, і дасюль карыстаюцца гэтым дзівачным прывілеем.