Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  68  —

 

Эдыф, хаця й цьвярдзіў, што кахае яе — але гэткі ўжо ён быў, што казаў адно, а думаў іншае. Аднак-жа хітрасьць яго разьбілася аб дзеўчыну; ён змог ашукаць толькі бацьку й нікога болей. Бацька любіў яго больш, як усіх нас, верыў яму, таму што ён быў малодшым, а таксама й таму, што іншыя ненавідзелі яго — аднаго гэтага адвеку даволі, каб здабыць гарачую любасьць у бацькоў; ён меў салодкаслоўны, лісьлівы язык, дзіўную здольнасьць маніць — якасьці, з якімі асабліва лёгка абдурыць сьляпое пачуцьцё. Я быў тады шалапутным юнакам, — магу сказаць яшчэ болей — вельмі шалапутным, хоць гэта ўсё й было нявіннага характару, таму што шкодзіла яно толькі мне, й нікому іншаму не рабіла а ні сораму, ні страты, у ім ня было нічога праступнага або нізкага, ці чаго-нібудзь гэткага, што не падходзіла-б да майго шляхетнага стану.

Аднак-жа, брат мой Гью патрапіў пахіліць на сваю карысьць гэтыя абмылкі; бачачы, што здароўе нашага брата Артура нямоцнае і спадзяючыся, што благі канец будзе выгадным для яго, калі ён ухіліць мяне з дарогі... але гэта доўгая гісторыя, мой добры гаспадару, дый няварта расказваць яе. Коратка, з таго часу брат мой пачаў раздуваць мае праступкі ў праступленьні і скончыў свае подлыя захады тым, што выкрыў у маіх пакоях шаўковую драбінку, ім-жа самым падкіненую, — і з гэтым доказам, а таксама фальшывым паказаньнем падкупленых слугаў ды іншых нягоднікаў, пераканаў бацьку, што я замерваўся ўкрасьці маю Эдыф і ажаніцца з ёю, проці яго волі.

„Тры гады выгнаньня з бацькаўскага дому і з Англіі, пэўна што, зробяць з яго салдата й чалавека, — сказаў бацька, — і навучаць яго розуму“.

У працягу свае доўгае кары я быў у шмат якіх бітвах на контынэнце, нямала вытрываў цяжкіх