— 67 —
ні перад чым не павінен я адступаць дзеля пра вядзеньня свае ролі, а то згуляю яе блага ды сапсую добрую справу.
Пасьля другое шклянкі віна, кароль прамовіў:
— Я хачу ведаць, хто ты, — раскажы мне тваю гісторыю. Ты стройны і шляхетны ў абхаджэньні. Належыш ты да шляхты?
— Мы належым да нямудрае шляхты. Бацька мой баронэт — адзін з нядаўна залічаных у рыцары — сэр Рычард Гэндон з Гэндон-Голю, каля Монксгольму, у Кэнце.
— Гэтага імя не памятаю. Ну, расказвай далей.
— Няшмат тут расказваці, вашая вялікасьць, але можа быць, што гэта павесяліць вас з поўгадзіны, ня маючы іншае забавы. Бацька мой, сэр Рычард, вельмі багаты й па характары сваім вельмі шляхетны чалавек. Маці мая памёрла, калі я быў яшчэ маленечкім хлопчыкам. У мяне два браты: старэйшы, Артур, характарам увесь па бацьку, а малодшы Гью — з подлаю душачкай, лакомы, вераломны, злы, утойлівы — адным словам, гадзіна. Гэткі быў ён з дзіцячых гадоў, гэткі быў дзесяць гадоў назад, калі я апошні раз бачыў яго; у дзевятнаццаць гадоў ён выяўляў сабою поўнага нягодніка, — мне было тады дваццаць гадоў, а Артуру дваццаць два гады. Толькі нас і было ды яшчэ лэді Эдыф, мая кузына — шаснаццацьгадовая дзеўчына, харошая, мілая, добрая, дачка графа, апошняя ў родзе, насьледніца вялікае маемасьці і падходзіўшага да канца тытулу. Бацька мой быў яе апякуном. Я любіў яе, а яна мяне, але яшчэ з калыскі была яна заручана з Артурам, а сэр Рычард не пацярпеў-бы, каб урачыстае абяцаньне ня было споўнена. Артур кахаў іншую дзеўчыну; ён угаварваў нас ня траціць адвагі і мець надзею, што з часам лёс паспрыяе нам. Гью цікаваў на багацьце лэді