Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  66  —

 


— Калі ласка, палі мне вады, ды не разважай.

Гэндон, стрымваючы сьмех і падумаўшы: — прысягаю ўсімі сьвятымі, гэта вельмі дзіўна! — борзда падыйшоў і споўніў загад шустрага хлапчука; ён спыніўся, як акамянелы, але яго апрытомніў загад: „Давай ручнік!“ Узяўшы ручнік, вісеўшы блізу што пад носам у хлопчыка, ён падаў яго бяз ніякай гутаркі. Пасьля ён сам пачаў мыцца і, пакуль заняты быў гэтым, яго прыёмыш сеў за стол і нарыхтаваўся есьці. Гэндон пасьпяшыў скончыць мыцьцё, адсунуў другое крэсла і хацеў таксама сесьць, як раптам хлопчык крыкнуў са злосьцю:

— Ня сьмей! Ты хочаш сядзець у прысутнасьці караля!

Гэтае здарэньне аканчальна аглушыла Гэндона.

— Вот табе на! Вар’яцтва небаракі з ходам часу ўсё мацнее. Яно зьмянілася згодна з вялікім пераваротам, што адбыўся ў дзяржаве, і цяпер ён лічыць сябе каралём! Нічога не парадзіш, трэба прыладзіцца да яго дзівосаў, — сапраўды-ж, а то ён яшчэ прыкажа пасадзіць мяне ў Тоўэр. І, здаволены сваім жартам, ён адсунуў крэсла ад стала, стаў за плячыма ў „караля“ і пачаў прыслужваць яму самым акуратным спосабам, як толькі мог.

Калі кароль пад’еў, дык строгасьць яго каралеўскае дастойнасьці крыху памягчэла; пасьля задаваленьня апэтыту, у яго зьявілася жаданьне пагутарыць.

— Здаецца, цябе завуць Майльс Гэндон, калі толькі я добра чуў, — сказаў ён.

— Так, гаспадар! — адказаў Майльс. — Калі ўжо падрабляцца пад вар’яцтва хлопчыка, дык прыходзіцца называць яго „гаспадарам“ і „вялікасьцяй“, ня прыходзіцца спыняцца на поўдарозе,