Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  65  —

 

віць мне ў гэтым; другі брат Гью... ды я яму галаву рассаджу, калі гэта хітрая і злая жывёліна захоча ўмяшацца... Але, туды мы скіруемся — і не марудзячы...

Увайшоў слуга з гарачай патраваю, паставіў яе на яловым століку, прыставіў крэслы й выйшаў, пакінуўшы гэткіх танных кватэрантаў самых прыслужваць сабе. Дзьверы стукнулі за ім і гэта збудзіла спаўшага хлопчыка; ён падняўся, сеў і радасна аглянуўся навокал; але зараз-жа гора адбілася на яго твары, і ён прамармытаў, глыбока ўздыхнуўшы: „Ах так, гэта быў толькі сон. Гора мне!“ Пасьля ён заўважыў камзол, паглядзеў на Майльса Гэндона, і, зразумеўшы, якую ахвяру ён прынёс яму, ласкава сказаў:

— Ты добры да мяне, але, ты надта добры да мяне. Вазьмі, апрані яго — мне непатрэбны болей.

Пасьля таго ён устаў, падыйшоў да ўмывальніка, стаяўшага ў куце, і спыніўся, нечага чакаючы.

Цяпермы слаўна пасёрбаем закусім — ўсё смачнае й гарачае. Напэўна, яда й сон ізноў зробяць з цябе чалавека.

Хлопчык не адказваў, а ўталопіў на нашага рыцара нярухомыя вочы, у якіх выказвалася сурёзнаезьдзіўленьне з дамешкай нецярплівасьці. Азадачаны Гэндон спытаўся:

— Чаго табе яшчэ?

— Добры сэр, я хачу памыцца.

— О, усяго толькі? Ня пытайся пазваленьня ў Майльса Гэндона; рабі, што хочаш, ня стыдайся, як у сябе ў хаце.

Аднак-жа хлопчык і далей стаяў, ня рухаючыся; мала таго, ён раз ці два тупнуў ножкаю аб падлогу. Гэндон зусім зумеўся.

— Скажы, у чым справа? — спытаўся ён.