Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  52  —

 


Спалоханы прынц падскочыў быў, устаўшы на ногі, але востры боль ад нялюдзкіх пабояў, што дасталіся яму напярэдадні, прывёў яго да памяці; ён ізноў кінуўся, стогнучы, на гнілую салому, сказаўшы:

— Так, так! Дык гэта ня быў сон!

У момэнт цяжкае гора й пакута, прагнаны сном, ізноў вярнуліся да яго; яму лёгка было пераканацца, што ён ужо болей ня прынц, лашчаны ў каралеўскім палацы, ня прынц, на якім пакояцца поўныя абажаньня вочы ўсяго народу, а жабрак, аб’едак грамадзянства, апранены ў рызьзё, што знаходзіцца сярод жабракоў і зладзеяў у гэткай нарэ, што толькі скаціне хіба жыць у ёй.

Сярод свайго цяжкага настрою, ён раптам пачуў вясёлы гоман і крыкі, што былі, як відаць, за некалькі шагоў. Мінюту пачакаўшы, пачуўся моцны стукат у дзьверы. Джон Канці пакінуў храпсьці і спытаўся:

— Хто стукае? Чаго табе трэба?

Невядомы голас адказваў:

— Ведаеш, каго ты ўчора палажыў дубінкаю?

— Не. Ня ведаю, і ведаць не хачу.

— Пэўна, што ня тое ты запяеш зараз. Калі хочаш выратаваць сваю галаву, дык уцякай; толькі гэта й паможа табе. Чалавек гэты аддае цяпер Богу душу. Гэта сьвяшчэньнік, айцец Андр’ю!

— Госпадзі памілуй! — гукнуў Канці.

Ён збудзіў усіх сваіх і сіплівым голасам прыказаў:

— Уставайце ўсе і ўцякайце — або заставайцеся тут і прападайце!

Цераз пяць мінут сям’я Канці была ўжо на вуліцы, ратуючыся ўцяканьнем. Джон Канці трымаў прынца за руку і цягнуў яго цёмным завулкам, перасьцерагаючы паўголасна: