Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

—  40  —

 


— Прыняць яго, прыняць! — горача сказаў кароль.

Лёрд-канцлер увайшоў і, прыкленчыўшы на калена перад каралеўскім ложкам, сказаў:

— Я перадаў загад, згодна з воляй караля; пэры дзяржавы, сабраўшыся ў палаце і зацьвярдзіўшы прыгавар гэрцогу Норфольку, пакорна чакаюць далейшых загадаў яго вялікасьці па гэтай справе.

Твар караля зазьзяў злосна-радоснаю усьмешкаю.

— Крыху паднімеце мяне! — сказаў ён. — Я асабіста стану перад сваім парлямэнтам і ўласнаю рукою прылажу пячатку да прыгавару, што ратуе мяне ад…

Голас здрадзіў яго; мярцьвяцкая бель сагнала чырвань са шчокаў. Прыдворныя паклалі яго на падушкі і пасьпешна далі яму ўзмацняўшае лякарства.

Апрытомнеўшы, ён прамовіў з сумам:

— Як чакаў я гэтае радаснае гадзіны! Нажаль, вельмі позна выбіла яна, і я пазбаўлены гэтак жаданага шчасьця. Але пасьпяшайцеся, пасьпяшайцеся! Няхай іншыя споўняць гэты жаданы абавязак, калі мне ў гэтым адмоўлена. Я перадам дзяржаўную пячатку камісіі. Выбяры лёрдаў, якія маглі-б увайсьці ў яе і прыступі адразу да спаўненьня даўгу. Пасьпяшы-ж! Раней, чымся сонца ўзайдзе і зайдзе яшчэ раз, прышлі мне галаву гэрцога — я асабіста хачу бачыць яе!

— Усё будзе зроблена, згодна загаду караля. Ласка будзе вашае вялікасьці прыказаць вярнуць мне пячатку, каб я мог прыступіць да справы.

— Пячатку? У каго-ж пячатка, як не ў цябе?

— Вашая вялікасьць мелі ласку ўзяць яе ў мяне два дні таму, кажучы, што яна будзе бязьдзейнаю да тае пары, пакуль вы ўласнаю цар-