— 32 —
ня менш небясьпечна для іх пусьціцца і назад. Яны пашанліва параілі Тому папрасіць прабачэньня, ад чаго ён вельмі быў рады, хоць лёгка было заўважыць цень нездаволеньня на твары лэді Джэні, калі яна пачула, што шыкоўнаму юнаку адмоўлена ў прынятку.
Надыйшла пауза, нешта накшталт маўклівага чаканьня, якога Том ня мог зразумець. Ён глянуў на лёрда Гэртфорда, зрабіўшага яму знак, але ня мог дагадацца. Спрытная лэді Ажбета, з звычайнай няпрымушанасьцю, падасьпела на ратунак. Яна зрабіла рэвэранс і сказала:
— Пазволена нам будзе пакінуць нашага дарагога брата, прынца?
— Ах, мілэді, — адказаў Том, — я заўсёды гатоў вас слухаць; але, ўсё такі, я ахватней згадзіўся-б на ўсё, што ў маёй уладзе, чымся пазбавіць сябе шчасьця бачыць вас тутака. Хай вас хавае Бог і крые вас сваею дабратою.
Ён у душы сваёй застаўся здаволены сабою й падумаў: „Не дарма чытаў я ўсё аб прынцах, — вось адкуль гэтыя нязвычайныя, тонкія сказы“.
Калі прынцэсы выйшлі, змучаны Том спытаўся ў сваіх даглячдыкаў:
— Цяпер, ці ня будуць ласкавы лёрды пазволіць мне легчы адпачыць дзе-нібудзь у куточку.
— Калі ласка, вашая высокасьць, ваша справа загадваць, а наша — слухаць. Табе сапраўды, трэба адпачыць, таму што ў хуткім часе ты павінен скіравацца ў Сіці.
Ён пазваніў і ўвайшоў паж; яму прыказана было паклікаць сэра Уільяма Гэрбэрта. Зараз-жа зьявіўся гэты джэнтльмэн і адвёў Тома ў адзін з унутраных пакояў. Першым рухам хлопчыка было напіцца вады; але, апранены ў шоўк і машаст, слуга схапіў чашу і стаўшы на адно калена, падаў яе Тому на залатой падстаўцы.