Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  18  —

 

іх вучыцца; бо не даволі яшчэ набіць жывот, а галаву й сэрца пакідаць бяз стравы. Я пастараюся захаваць гэта ў памяці, каб сягоньняшняя лекцыя не прайшла для мяне дарма і каб ад гэтага не пацярпеў мой народ, бо навука мягчыць характары і параджае рахманасьць і міласэрдзе“.

Дзе-ня-дзе пачалі зьяўляцца агні, пачаў пакапаваць дождж, падняўся вецер і хутка ўсё ахінула вільготная, бурная ноч. Бяздомны прынц, насьледнік ангельскага пасаду, пазбаўлены прыпынку, ішоў далей, куды вочы глядзяць, паступова ўлазячы ў лябірынт гразных завулкаў, дзе тулілася раём скучаная галота і жабрацтва.

Раптам здаравенны п’яны чалавек схапіў яго за каўнер, кажучы:

— Да познай ночы бадзяешся, і, напэўна, ня прынёс і фарсінга дамоў. Калі не, дык я табе косьці пераламаю, ня будзь я Джон Канці!

Прынц вырваўся, нявольна кіўнуў плячом і жыва прамовіў:

— О, значыцца ты яго бацька! Дай Божа, каб гэта было так... тады ты адвядзеш мяне дамоў і забярэш яго!

Яго бацька?… Ня ведаю, што гэта ты мелеш; але ведаю гэтак-жа добра, што я твой бацька, як і ты хутка аб гэтым даведаешся...

Ой, не жартуй, не прыкідайся, не марудзь!... Я змучаны, зьбіты, болей ня вытрываю. Адвядзі мяне да караля, бацькі майго, — ён абдарыць цябе гэтакім багацтвам, якога ты й ня сьніў. Павер мне, павер! Не маню, а праўду кажу табе. Далоў руку — ратуй мяне... Я прынц Уэльскі.

Нягоднік зьдзіўленна паглядзеў на хлопчыка, пасьля памахаў галавою і прамармытаў:

— Зусім з глузду зьехаў, быццам бэдламскі жыхар. Сьледам за гэтым ён ізноў схапіў яго за каўнер і, сіпла сьмяючыся й лаючыся, загаварыў: