Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/226

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  212  —

 

хлопчык будзе жыць там да канца дзён сваіх і займаць пачэснае месца сярод выхаваўцаў. А за тое, што ён выпаўняў абавязкі караля, лічым за дабро даць яму асобную ад’знаку; выняткова толькі яму аднаму даецца права насіць вопратку, якая цяпер на ім, ніхто больш ня мае права апранацца падобна да яго. Куды-б ён ні зьявіуся, яго касьцюм павінен напамінаць народу, што ён быў каралём, і ніхто ня сьмее адмаўляць яму ў пашане. Ён пад апекаю пасаду, ў пацьвярджэньне чаго яму надаецца званьне „каралеўскага выхаванца“.

Горды і шчасьлівы, Том Канці ўстаў, пацалаваў караля ў руку і выйшаў з залі. Не марнуючы часу, ён паляцеў да маці і да сёстраў — Наньні і Бэтты — расказаць ім пра ўсё ды падзяліцца з імі сваёю вялікаю радасьцю.



КАНЧАТАК.

Справядлівасьць і награда.

Калі справа выясьнілася і Гью прызнаўся, дык аказалася, што Эдыта адмовілася ад Майльса, ў той памятны дзень, з прычыны яго загаду, які ў дадатак быў падмацованы пагрозаю забіць яе, калі яна ўздумае не паслухаць. Бедная жанчына адказала: „Забі, жыцьцё маё нічога для мяне ня варта!" Тады муж пастанавіў, што пашкадуе яе, але заб’е Майльса!- Справа набірала іншага кірунку — яна здалася і датрымала слова.

Гью не падпаў пад прасьледаваньне за свае праступленьні і за прысвоеньне чужое маемасьці й тытулу, таму што жонка і брат — абое адмовіліся даваць проці яго паказаньні — хоць-жа жонка і ня была-б дапушчана, калі-б навет хацела. Гью прымушаны быў пакінуць Эдыту і выехаць на контынэнт, дзе ён хутка памёр, а граф Кэнцкі