Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/220

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  206  —

 


Надыйшоў поўдзень, а Гэндон усё бадзяўся, але цяпер ужо за простым народам, ішоўшым за каралеўскаю працэсіяй; ён разьлічаў, што сапраўдная ўрачыстасьць павінна была асабліва цягнуць да сябе маленькага вар’ята, і дзеля гэтага валокся ў пазакручваным хвасьце паходу па ўсіх Лёнданскіх вуліцах, да Вэстмінстэру й Абацтва. Доўга хадзіў ён, праціскаючыся то ўперад, то ўзад; але ашуканы ў сваіх надзеях і скрыўджаны, ён, нарэшце, прыстаў і пачаў прыдумваць новы плян. Калі Гэндон прачхнуўсся ад свае задумы, дык ён заўважыў, што пакінуў горад далёка ззаду за сабою і што дзень хіліцца да канца. Ён быў каля ракі; тут раскінены былі багатыя заместавыя лецішчы — месца, дзе гэткі абадранец, як ён, ня мог разьлічаць на радасны прынятак.

Было не асабліва холадна. Ён расьцягнуўся на зямлі, пад плотам, каб адпачыць і пакруціць мазгамі. Але хутка соннасьць аходала яго, і калі да вушэй яго даляцеў далёкі грукат гарматаў, дык ён прамовіў: „Новы кароль каранованы!“, і тут-жа заснуў. Больш, як трыццаць гадзін, ён быў бяз сну і адпачынку, затое і прачхнуўся чароднаю раніцай толькі каля дванаццатае гадзіны.

Ён устаў, разьбіты, акачанелы, галодны, памыўся ў рацэ, падмацаваў жывот, глінуўшы крыху вады, і пацягнуўся ў бок Вэстмінстэру, нездаволены сабою за тое, што змарнаваў гэтулькі часу. Цяпер голад натхніў яго новым плянам: ён папрабуе пабачыць старога Гёмфры Марлё ды пазычыць у яго грашакоў, а пасьля... ды пакуль што і гэтага даволі, а там будзе відаць, што рабіць,

Гадзіны каля адзінаццатае ён дабраўся да палацу; і хаця цэлыя натаўпы хораша апраненае публікі ішлі ў тым самым кірунку, аднак-жа, ад Гэндона не магло ўтаіцца, што ён служыў рэчаю агульнае ўвагі, дзякуючы свайму касьцюму. Ён су-