— 204 —
— Што-ж ты ёю рабіў?
Том, замест адказу, зачырванеўся і спусьціў вочы.
— Кажы сьмела, добры хлопчык, ня бойся!— сказаў кароль. — Дзеля якое мэты карыстаўся ты дзяржаўнаю пячаткаю?
— Калоў гарэхі.
Бедны Том! Ад раптоўнага рогату, які пачуўся ў гэтую мінуту, ён ледзь стаяў на нагах. Але затое, калі ў кім-нібудзь і заставалася яшчэ якая-нібудзь няпэўнасьць, кароль Том Канці, ці не, дык апошні адказ аканчальна разьвеяў яе, таму што відочна даказаў незнаёмства хлопчыка з аснаўнымі атрыбутамі каралеўскае дастойнасьці.
Тымчасам з плечаў Тома зьнялі пышную каралеўскую мантыю і апранулі яе на караля, лахманы якога былі, гэткім чынам прыкрыты.
Ізноў пачынаецца абрад каранаваньня. Адварды памазаны ў каралі, на галаву яго накладаецца карона, пры аглушальным громе гарматаў, абвяшчаўшым аб вялікай падзеі ўсяму радаснаму, жывому Лёндану.
РАЗЬДЗЕЛ XXXIII.
Адварды — кароль.
Майльс Гэндон і да лупцоўкі на Лёнданскім мосьце меў даволі кур’ёзны маляўнічы выгляд, а пасьля таго яшчэ больш расхарашыўся. Было ў яго сьпярша крыху грошай, а цяпер нічога не засталося — кішэньнікі абчысьцілі яго да апошняга фарсінга.
Але бяды мала, абы толькі знайсьці яму хлопчыка. Як сапраўдны салдат, ён ня пусьціўся за ім наўгад, а перш за ўсё абмеркаваў плян шуканьня.
Што павінен быў хлопчык рабіць, куды пайсьці? — Натуральна, — разважаў Майльс, — пер-