Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/205

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  191  —

 

меньня, пакрываў усё, бесьперастанку паўтараючы нядобрыя словы: „Я ня знаю цябе, жанчына!“

Гэтыя словы зьвінелі ў душы караля, як хаўтурны звон у вушах чалавека, спусьціўшага ў магілу прыяцеля, з якім ён вераломна абходзіўся пры яго жыцьці.

Усё новыя цуды, новае хараство адчынялася перад вачыма на кожным павароце; далятаў грымот батарэяў і гоман насяленьня; але кароль і выгляду не падаваў, што чуе што-нібудзь; толькі стагнальны, дакорлівы голас маці зьвінеў у яго стрывожанай душы.

Пакрысе радасны выгляд твараў засланіўся вабалачкам клопату й трывогі; радасьць і ўцеха відочна паменшылася. Лёрд-протэктар не замарудзіў падлавіць гэтую акалічнасьць і гэтак-жа шпарка сьцяміў, у чым справа. Ён прышпорыў каня і, скінуўшы шапку ды нахіліўшыся, шапнуў каралю:

— Гаспадару, цяпер не пара для думак. Народ бачыць, што ты схіліў галаву, што вочы твае затуманіліся, і прымае гэта за благі знак. Паслухай мяне: усьмяхніся ясным сонейкам і дай разьвеяцца цёмным хмарам. Паднімі галаву і глянь весела на сваіх падданых.

З гэтымі словамі гэрцог рассыпаў прыгаршчы монэт налева і направа і ад’ехаў на сваё месца. Думанны кароль споўніў трэбаваньне. Усьмешка была бяз жыцьця, але няшмат каму ўдалося заўважыць гэты недахват. Ён паранейшаму міласьціва і грацыёзна ківаў галавою ў адказ грамадзянам, паранейшаму не пакідаў раздаваць грошы са шчыра-царскаю шчодрасьцяй, так што трывога народу зьнікла, і прывітальныя крыкі ізноў пачалі паўтарацца з ранейшым запалам.

Аднак-жа, перад самым канцом працэсіі, гэрцог прымушаны ізноў пад’ехаць і паўтарыць настаўленьне: