Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/203

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  189  —

 

сьцябло ішло ад апошняе рожы да трэцяга ярусу і тут якраз зьмяшчаўся патрэт самога Адварда VI, на пасадзе, ў царскай велічы. Увесь абраз быў абцягнены гірляндамі з белых і чырвоных рожаў.

Гэты нязвычайны, эфэктоўны від зрабіў гэткае моцнае ўражаньне на грамадзян, што ўзрыў энтузыязму заглушыў голас хлопчыка, які павінен быў растлумачыць сэнс алегорыі ў хвалебных вершах. Але Том Канці не шкадаваў аб гэтым, таму што вернападданчая ўцеха была саладзей за музыку, прыямней за ўсялякую поэзію. Куды ён ні павяртаў свайго маладзенькага тварыку, усе дзівіліся падобнасьці патрэту дый зноў праляцеў віхар адабрэньняў і воклікаў.

Вялічавая працэсія ўсё больш пасоўвалася ўперад, спатыкаючы на шляху сваім грамаду трыумфальных аркаў, урачыстых і сымболічных абразоў, адбіваўшых розныя дабрадзействы, таленты альбо заслугі малалетняга караля. Па ўсім Чыпзайдзе з кожнае паветкі разьвяваліся сьцягі і значкі, дамы былі ўквечаны дарагімі дыванамі, матэрыямі і парчою, паказваўшымі багацьце мясцовых жыхароў; ня меншаю, калі ня большаю роскашшу ад’значвалася дэкорацыя іншых вуліц.

„І ўсе гэтыя цуды, ўсе ўпрыгожаньні ў чэсьць мяне... ага мяне“, думаў Том Канці.

Шчокі думаннага караля гарэлі ад узварушаньня, вочы зіхацелі; ён тануў у роскашы.

Раптам, у тую мінуту, як ён падняў руку, каб кінуць жменю монэт, яму кінуўся ў вочы белы перакрыўлены твар жанчыны, пралезшае наперад з астаўпелымі, неадрываўшыміся ад яго вачыма. Хваравітае засмучэньне заўладала ім — ён пазнаў сваю маці! Руку яго тузанула да вачэй, далоняй ад сябе — стары мімавольны жэст, пасьледзтва даўно запомненага няшчаснага здарэньня ў дзіцячыя гады. У той-жа міг жанчына рванулася ўперад цераз рады варты й кінулася да яго. Яна