— 187 —
Том Канці, ў параднай адзежы, сеў на шустрага, баявога каня, ўбор якога даходзіў блізу што да зямлі; яго „дзядзька“ лёрд-протэктар Сомэрсэт, таксама конна, заняў месца ззаду, а па бакох шнурком выцягнулася ў дзьве шэрэнгі каралеўская гвардыя ў стальных латах; за протэктарам цягнулася бесканечная працэсія прыгожа апраненых вяльможаў з іхнімі васаламі; затым ішоў лёрд-мэр з сябрамі гарадзкое ўлады ў поўным складзе, ў пунцовых машастовых мантыях, з залатымі ланцугамі на грудзёх; цалей старшыні і сябры ўсіх лёнданскіх цэхаў, у багатых вопратках, з яснымі штандарамі розных корпорацыяў. У працэсіі таксама была, ў ролі ганаровае варты, старадаўная артылерыйская кампанія, ў той час налічваўшая ўжо трыста гадоў свайго істнаваньня — адзіная ваенная інстытуцыя, што дасюль карыстаецца прывілеяю незалежнасьці ад пастановаў парлямэнту. Цудоўны абраз прадстаўляла пышная цэрамонія, па ўсім шляху вітаная радаснымі воклікамі густых народных масаў. „Пасьля ўезду ў горад, — расказвае летапісец, — кароль быў спатканы малітвамі, прывітаньнямі, радаснымі воклікамі, і выяўленьнямі шчырае любасьці падданых. Кідаючы ў натаўп радасныя пагляды і ўдастойваючы самых міласьцівых словаў тых, хто быў бліжэй, аўгусьцейшы ўладар з прызнаньнем прымаў выказваньне вернападданых пачуцьцяў. Ён дзякаваў усім за пажаданьні; „хай крые Бог, вашую вялікасьць!“ чуліся воклікі, а ён адказваў: „Хай крые Бог усіх вас!“ „дзякую ад шчырага сэрца“. З прычыны гэткіх ласкавых словаў, гэткага міласьцівага абходжаньня, радасьці публікі ня было канца.
У Фэнчэрн-стрыце „харошанькі хлопчык ў прыгожай вопратцы“, стоячы на эстрадзе, вершамі вітаў яго вялікасьць ад імя гораду.
Народ загрымеў радаснымі крыкамі і ў адзін