Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  172  —

 

балела ў яго галава, тым горшы быў сон. Яго нецярплівасьць якнайхутчэй трапіць у Лёндан мацнела кожную гадзіну, а сядзеньне ў вастрозе зрабілася для яго блізу што нязносным.

Усе стараньні ўцешыць караля былі дарэмны; але дзьве жанчыны, прыкованыя разам, здолелі зрабіць на яго ўплыў. Іхнія ласкавыя ўгаворы супакоілі яго і навучылі такое-сякое цярплівасьці. Хлопчык быў удзячны ім за гэта; пакрысе ён палюбіў іх і знаходзіў уцеху ў іхнім добрым, супакойвальна дзеяўшым на яго, таварыстве. Ён спытаўся, за што яны трапілі ў вастрог, і калі пачуў адказ, што належаць да сэкты баптыстых, дык з усьмешкаю спытаўся:

— Хіба-ж гэта такое праступленьне, каб саджаць у вастрог? Шкада, хутка нам прыдзецца расстацца — за гэткае глупства ня будуць вас доўга трымаць.

Яны не адказвалі; але штосьці ў выразе іхніх твараў стрывожыла яго.

— Вы маўчыцё, — сказаў ён жыва, — калі ласка, скажэце, ці не чакае вас яшчэ якая-нібудзь кара? У імя Бога, скажэце шчыра — вам няма чаго баяцца.

Жанчыны спрабавалі зьмяніць гутарку, але няпэўнасьць хлопчыка ўсё мацнела.

— Няўжо-ж вас яшчэ пачнуць біць бізунамі? Не, яны ня будуць гэткімі жорсткімі. Ці-ж ня праўда? То-ж ня будуць, не? Дык кажэце-ж...

Жанчыны выказалі замяшаньне і крыўду, але нельга было ўхіліцца ад адказу.

— О, не гаруй, добрая душа! Бог паможа нам вытрываць наша...

— Прызналася, нарэшце! — перабіў кароль. Значыцца, гэтыя нягодныя людзі, якія ня маюць сэрца, будуць біць вас! Ах ня плачце, калі ласка, я не магу гэтага бачыць. Будзьце адважнымі —