Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/155

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  141  —

 

тупая адчайнасьць заўладала ім. „Мой адзіны прыяцель, — думаў ён, — ашуканы, зьбіты з толку; пустыньнік вернецца і тады..." Яму цяжка было дыхаць; ён пачаў гэтак моцна бічкавацца ў сваіх путах, што скінуў душыўшую яго аўчынку.

Раптам дзьверы адчыніліся. Скрыпеньне іх кінула хлопчыка ў холад, ён увесь задрыжаў — яму здавалася, што вось нож падступае да горла. Ад жаху ён заплюшчыў вочы і зараз-жа ізноў расплюшчыў іх — перад ім стаяў Джон Канці і Гьюго.

Ён хацеў гукнуць: „Дзякуй Богу!“ але ня мог.

Мігам яго органы былі вызвалены, і бадзякі, схапіўшы яго за рукі, пусьціліся, як мага, бегчы лесам.



РАЗЬДЗЕЛ XXII.

Ахвяра вераломства.

Ізноў кароль Фу-Фу Першы змушаны быў валачыцца ў таварыстве бадзякаў і праступнікаў, служачы мішэньню дзеля іхніх грубых і тупых насьмешкаў; часамі, за плячыма ў атамана, даставалася яму ад злапамятных Канці і Гьюго. Апрача іх, усе палюбілі яго, усім падабалася яго дзіцячая адвага і стойкасьць. У працягу двох дзён, Гьюго, пад даглядам якога быў хлопчык, зьнянацку ўсяляк стараўся дапякаць яму; уночы, калі пачалося звычайнае п’янства, ён пацяшаў кампанію рознымі няпрыязнымі штукамі: двойчы, быццам зьнянацку наступіў каралю на нагу, але той, як і варта было яго дастойнасьці, пагардліва аднёсься да гэткага шальмоўства; а калі Гьюго паўтарыў гэта трэці раз, дык хлопчык гэтак ударыў яго палкаю, што ён паваліўся на зямлю, на вялікую радасьць усіх прысутных. Дзяцюк, палячыся ад злосьці й сораму, ўстаў, схапіў дубінку і заўзята накінуўся на свайго маленькага праціў-