Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/153

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  139  —

 


— Як хутка? А ну, няма што марнаваць часу... Ці не даганю я яго?

— Ня турбуйся, хлопчык зараз вярнецца.

— Хай сабе так, пачакаю. Але пастой: ты кажаш, што паслаў яго з даручэньнем. Дык гэта-ж мана — ён не пайшоў-бы. Ён узяў-бы цябе за бараду за гэткую адвагу. Маніш, браце, маніш. Ён не пайшоў-бы ні для цябе, ні для іншага чалавека на цэлым сьвеце.

— Для чалавека, дык можа й не, а я-ж не чалавек.

— Як! А хто-ж ты, ў імя самога Бога?

— Гэта тайна — глядзі не выдавай. Я — архангел.

У Гэндона вырваўся воклік, крыху насьмешлівага характару.

— Вось чым тлумачыцца яго паслухнянасьць! Я пэўны, што ён і пальцам не варухнуў-бы, каб паслухаць каго-б там ні было з сьмяротных; а калі загадвае архангел, дык і кароль павінен пакарацца. Пачакай-жа, што там за шум?

Увесь гэты час кароль то дрыжаў ад страху, то ад’жываў надзеяй; ён напружваў усе сілы, каб быць пачутым, ня сьціхаючы жаласна стагнаць, але з крыўдаю пераконваўся, што яго стагната не даходзіць да вушэй Гэндона альбо ня робіць на яго ніякага ўражаньня. Апошняя ўвага яго вернага слугі падзеяла на яго, як жыватворчае дыханьне палёў на таго, што памірае, і ён яшчэ раз зрабіў адчайную спробу, але быў заглушаны голасам старца:

— Шум? Дык гэта вецер.

— Можа быць, і вецер. Але, мусі што так. Аднак-жа, я ўжо каторы раз чую гэта — вось ізноў. Не, гэта ня вецер! Дзіўны гук. Пойдзем-жа, паглядзім, што такое.

Радаснае пачуцьцё заўладала хлопчыкам. Яго стомленыя лёгкія зрабілі апошнюю натугу, але