Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/152

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  138  —

 


— Годзі мне, нацешыўся я даволі. Ноч праляцела гэтак хутка, як міг, але, ўсяго толькі міг. О, калі-б яна цягнулася цэлы год! Адродзьдзе сьвятаты, лепей заплюшч вочы, калі баішся...

Рэшты нельга было разабраць, таму што старык ізноў пачаў няясна мармытаць, стаўшы на калены перад стагнаўшым хлопчыкам, з нажом у руцэ.

Што гэта? Недалёка ад хацінкі пачуліся галасы — нож вываліўся з рук пустыньніка; ён пасьпешна накінуў аўчынку на хлопчыка і ўстаў, увесь дрыжучы ад страху. Гукі рабіліся болей яўнымі; пачуўся рэзкі, злосны гоман, удары, крыкі аб падмозе, нарэшце, шагі, што аддаляліся. У тую-ж мінуту нехта моцна пастукаў у дзьверы:

— Гэй, адчыні! Ды хутчэй, чорт пабяры:

Голас гэты празьвінеў у вушох караля прыямней за ўсялякую музыку, — гэта быў голас Гэндона.

Пустыньнік, скрыгічучы зубамі ў бясьсільнай злосьці, борзда выйшаў з каморкі і прычыніў за сабою дзьверы. Сьледам затым кароль пачуў гэткую гутарку, якая адбывалася ў „малельні“:

— Пашана і прывітаньне, сьвяты айцец! Дзе хлопчык, мой хлопчык?

— Які хлопчык, дружа?

— Які хлопчык! Не мані, манах, ня дуры мяне. Мне не да жартаў. Каля твае хаціны я нагнаў бадзякаў, якія ўкралі яго ў мяне, і змусіў іх прызнацца; яны паказалі, што ён уцёк, але што яны высачылі яго да самых тваіх дзьвярэй. Навет сьляды яго відаць. Годзі хітраваць! Глядзі, старац, калі ты не аддасі яго мне... Кажы, дзе хлопчык?

— Ах, дабрадзею, ты, можа быць, пытаешся пра таго абарванца, які начаваў у мяне? Калі табе цікава ведаць, дзе ён, дык калі ласка: я паслаў яго з даручэньнем. Ён хутка вернецца.