Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/146

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  132  —

 


— І ты знайдзеш тутака мір і спакой. Ніхто ня выкрые твайго прытулішча, ніхто ня будзе трывожыць цябе мальбою вярнуцца да пустога й неразумнага жыцьця, пакінуць якое Бог загадаў табе. Тутака ты будзеш маліцца й вучыцца сьвятому пісьму, будзеш разважаць аб тленнасьці і дарэмнасьці сьвецкай і аб шчасьці йдучага быцьця; будзеш карміцца карэньнямі і травамі і мяртвіць цела штодзенным бічаваньнем, дзеля збаўленьня душы. Абцягнеш цела сваё валасяніцаю, піць будзеш адну ваду, і мір і спакойнасьць запануе ў душы тваёй. А хто прыдзе шукаць цябе, вернецца, як нясоленае сёрбаўшы —ніхто не знайдзе, ня стрывожыць цябе.

Старык, ня сьціхаючы хадзіць то ўзад, то ўперад, раптам панізіў голас і пачаў нешта мармытаць сабе пад нос. Кароль скарыстаўся гэтай акалічнасьцю, каб расказаць пра сваё гора, і, пад уплывам неспакойства і страху, гаварыў з натхненьнем і красамоўствам, але пустыньнік усё мармытаў далей, ня слухаючы яго. Пасьля ён падыйшоў да хлопчыка і шапнуў яму з многазначным выглядам:

— Ц-ц!... Я адкрыю табе тайну.

Ён нахіліўся да самага яго вуха, але раптам спыніўся і пачаў прыслухвацца, пасьля на пальчыках падыйшоў да вакна, высунуў галаву, паглядзеў у цемру, ізноў вярнуўся тоячыся і, схіліўшыся над каралём, прагаварыў шэпчучы:

— Я — архангел.

Кароль увесь задрыжаў:

— Божа, лепей ужо мне было-б з бадзякамі застацца, — падумаў ён, — чымся трапіць у рукі вар’ята,

На твары хлопчыка адбіўся жах. Пустыньнік, тымчасам, гаварыў далей ціха і з гарачкаю:

— Бачу, ты адчуваеш, дзе знаходзішся. На чале тваім малітвенны страх. Няма чалавека, які-б