— 131 —
вяд-, кубак, міска, некалькі гаршкоў і патэльняў была тут і маленечкая лаўка з кульгавым крэслам, ў ачагу датлявалі кавалачкі гальля. Перад крыжам, асьветленым лаявою сьвечкаю, схіліўся старык, каля яго на дзеравянай скрынцы ляжала раскрытая кніга і чалавечы чэрап. Старык быў высокага росту, сухарлявы, з даўгімі беласьнежнымі валасамі й барадою; на ім быў кажух з авечай скуры, даходзіўшы да самых пятаў.
— Сьвяты пустыньнік, — падумаў хлопчык, — цяпер я збаўлены!
Старык устаў; тады кароль пастукаўся.
— Ўвайдзі, — пачуўся глухі голас, —але раней адрачыся ад граху, бо зямля, на якой ты стаіш, сьвятарна.
Кароль увайшоў і спыніўся на парозе. Пустыньнік акінуў яго бліскучым, неспакойным паглядам.
— Хто ты? — спытаўся ён.
— Я кароль, — быў просты, спакойны адказ.
— Заходзь, калі ласка, кароль! — з жарам выгукнуў пустыньнік. — Заходзь! — паўтараў ён не адзін раз, замітусіўшыся з нязвычайным пасьпехам; пасадзіў хлопчыка на лаўку, падкінуў гальля ў агонь, і пасьля нэрвова захадзіў то ўзад, то ўперад.
— Заходзь, калі ласка! Шмат хто шукаў тутака прытулішча, быў адкінены, як недастойны. Але кароль, які адрокся ад кароны, зганіўшы пусты бляск свайго палажэньня, апрануўшы цела сваё ў рызьзё, каб ахвяраваць сябе малітве і ўмяртвеньню цела, — ага, гэткі сьмяротны — дастойны жаданы госьць, — тут правядзе ён усе свае дні да самае сьмерці.
Кароль прабаваў перабіць яго і аб’ясьніцца, але пустыньнік і ўвагі не зьвярнуў, як відаць, навет ня чуў яго словаў, гаворачы далей усё мацней, з нарастаўшаю энэргіяй.