Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/144

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  130  —

 

аглядаючыся, пакуль не дасягнуў краю лесу; тады толькі ён адвярнуўся і разглядзеў нейкія дзьве фігуры. Гэтага было даволі; ён ня стаў траціць часу, пакуль не апынуўся ў цёмным гушчары. Тут ён спыніўся, саўсім пэўны, што знаходзіцца вонках небясьпекі. Ён пачаў чутка прыслухвацца, але навокал панавала глыбокая, ўрачыстая, ціша — страшная, жудасная ціша. Час-ад-часу напружаны слых лавіў нейкія гукі, але яны здаваліся гэткімі далёкімі, глухімі і таямнічымі, быццам замагільная стагната і крык, і былі яшчэ страшней, чымся дамавіннае маўчаньне, якое яны трывожылі.

Сьпярша хлопчык думаў застацца тут на ўвесь дзень; але хутка холад ахапіў яго распаленае ад борздае хады цела, і ён павінен быў пусьціцца ў дарогу, каб сагрэцца. Ён прабіраўся лесам з надзеяй выйсьці на дарогу, але рахунак яго не апраўдаўся. Ён усё йшоў ды йшоў; чым далей, тым гушчар здаваўся большым. Надходзіў вечар; кароль заўважыў, як пакрысе надходзіць ноч. Жудасна зрабілася яму, калі падумаў, што давядзецца начаваць у гэткім страшным месцы. Ён яшчэ паддаў шагу, але гэта было дарэмна, таму што ён ня бачыў, што пад нагамі, і бесьперастанку чапляўся за карані дрэваў, за павітыя расьліны.

А затое як усьцешыўся хлопчык, калі, нарэшце, пабачыў мігценьне агоньчыку. Ён падыйшоў да яго асьцярожна, спыняючыся штомінуты, азіраючыся навокал ды прыслухваючыся. Агоньчык блішчаў у вакеньніцы маленькае ўбогае хацінкі. Ён пачуў нечы голас і хацеў быў уцякаць ды схавацца; але раздумаў, таму што яму здалося, быццам невядомы чалавек гаварыў малітву. Ён, хаваючыся, падыйшоў да вакна, стаў на пальчыкі і глянуў у сярэдзіну. Ён разглядзеў маленечкую каморку з земляною, моцна ўтоптанаю, падлогаю; ў адным кутку была ўстроена пасьцель з чарату з падранаю старою коўдраю; каля яе стаяла вяд-