Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/139

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  125  —

 

за рукі, дзеля большае бясьпечнасьці, уталопіліся ў яго сваімі нявіннымі, цікавымі вочкамі. Адна з іх сабралася з духам ды спыталася проста:

— Хто ты, хлопчык?

— Я кароль, — пачуўся сур’ёзны адказ.

Дзеўчынкі блізу што здрыгануліся, шырока расплюшчыўшы вочы, не гаворачы ні слова. Цікавасьць перарвала маўчаньне.

— Кароль? Які кароль?

— Кароль Англіі.

Дзеці глянулі адно на адно са зьдзіўленьнем, пасьля паглядзелі на яго.

— Чуеш, Марджэры? — спыталася адна з дзяўчынак, — ён кажа, што ён кароль. Гэта праўда?

— Я як-жа йначай, Прысьсі? Хіба-ж ён будзе маніць? Слухай, Прысьсі, то-ж гэта, калі няпраўда, дык, значыцца, мана. Ці-ж ня так? Бо ўсё, што няпраўда, дык мана й нічога болей.

Гэта быў грунтоўны аргумэнт, і няпэўнасьць Прысьсі павінна была разьвеяцца. Яна яшчэ з мінуту пабыла ў задуме, пасьля зьвярнулася да хлопчыка з гэткаю ўвагаю.

— Калі ты напраўду кароль, дык я веру табе.

— Я кароль, сапраўды.

На гэтым справа і ўладзілася. Каралеўская дастойнасьць хлопчыка была прызнана без далейшых разважаньняў; дзеўчынкі толькі пачалі распытвацца, як ён трапіў сюды, чаму так не па-царску апранены, куды йдзе, адным словам, пра усё. Вялікай палёгкаю было для хлопчыка выліць сваё гора перад істотамі, якія не пачнуць зьдзекавацца з яго або быць няпэўнымі ў праўдзівасьці яго словаў. І ён з чуцьцём расказаў ім сваю повесьць, запомніўшы часова, навет, аб голадзе; яго расказ выклікаў самае шчырае спачуваньне. А калі ён дайшоў да сваіх апошніх прыгодаў, і