Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/138

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  124  —

 

бура і ані не турбавала тая акалічнасьць, што побач з ім ляжыць кароль.



РАЗЬДЗЕЛ XIX.

Кароль у сялян.

Калі кароль устаў назаўтра раненька, ён пачуў нешта мокрае і намацаў у сябе за пазухай пацука. Патрывожаны, ён зараз-жа ўцёк. „Дурненькі, чаго баішся?“— сказаў з усьмешкаю кароль. Хіба-ж я не такі самы бяспрытульны, як і ты? Сорамна было-б мне, бяспрытульнаму, скрыўдзіць бяспомачную істоту. Я яшчэ павінен быць удзячным табе за добры знак: калі кароль упаў гэтак нізка, што навет пацукі забіраюцца спаць да яго на грудзі, дык трэба чакаць хуткае перамены да лепшага, таму што горшага ўжо нічога ня можа быць.

Хлопчык устаў і выйшаў з стойла; якраз у гэту мінуту ён пачуў дзіцячыя галасы. Дзьверы хлява адчыніліся, і ўвайшлі дзьве маленечкія дзеўчынкі. Убачыўшы яго, яны пакінулі гутарыць і сьмяяцца і спыніліся, аглядаючы яго з вялікай цікавасьцю; пасьля яны пачалі перашэптавацца, падыйшлі бліжэй, ізноў спыніліся ды гаварылі далей, шэпчучы. Пакрысе яны набраліся адвагі і пачалі выказваць свае думкі голасна.

— Які ў яго харошанькі тварык! — заўважыла адна.

— І прыгожыя валасы, — дадала другая.

— Але як блага апранены!

— Які змучаны, — мусі быць, галодны.

Яны яшчэ бліжэй падыйшлі, памахліва й асьцярожна аглядаючы яго з усіх бакоў, як быццам нейкага дзівоснага зьвера, які, чаго добрага, яшчэ вазьме ды ўкусіць. Нарэшце, яны, ўзяўшыся