Перайсці да зместу

Старонка:Прынц і жабрак (1928).pdf/129

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

—  115  —

 

— Хай жыве Фу-Фу Першы, кароль дурняў! — зараўлі ўсе, з гікам, сьвістам ды рогатам.

— Цягні яго сюды; давай карону!

— Мантыю, мантыю яму!

— Жэзл таксама!

— Саджай яго на пасад!

Гэтыя ўвагі ды яшчэ шмат іншых сыпаліся, ня сьціхаючы. Перш, чымся бедны хлопчык апамятаўся, яму насунулі на галаву алавяную чашку, накінулі на плечы падраную коўдру, пасадзілі на барэлак і далі ў руку нітавальнік заместа жэзла. Пасьля ўсе кінуліся на калены перад ім і рассыпаліся насьмешлівымі прычытваньнямі й мальбамі, пры чым выціралі вочы гразнымі рукавамі й фартухамі.

— Зьлітуйся над намі, добры кароль!

— Не папіхайце нас, у зямлі паўзучых чарвей, вашая вялікасьць.

— Зжалься, гаспадару, над рабамі сваімі і ўдастой іх хоць міласьцівым штурханцом!

— Сагрэй нас сваімі сьветлымі лучамі, яснае сонейка наша!

— Багаславі грунт даткненьнем ног, а мы будзем цалаваць сьляды твае і ўзьвялічымся!

— Не адмоўся хоць плюнуць на нас, гаспадару, каб нашыя дзеці і ўнукі з гордасьцяй расказвалі пра тваю царскую міласьць!

Але сьмехатворчы меднік быў асабліва вясёлы ў гэты вечар. Стаўшы на калены, ён зрабіў міну, што хоча пацалаваць караля ў ногі, і адтрымаў штурханца ў твар. Тады ён пачаў прасіць у прысутных кавалачка плястару на тое месца, якое ўдарыла каралеўская нага, каб нават паветра не кранула яго.

— Цэлае багацьце, браточкі, набуду цяпер... Пайду па вялікай дарозе і пачну паказваць сваю шчаку — па сто шылінгаў з чалавека ня менш, — выгукваў меднік з гэткімі сьмешнымі мінамі, што