— 114 —
най скуры, ты сам прызнаўся да забойства і будзеш адпавядаць.
— Ці ня ты мяне выдасі... ты? Дык я-ж цябе...
— Стой, цішэй крыху! — крыкнуў здаравяцкі атаман, заступаючыся за караля. — Ні да караля, ні да атамана няма ў цябе пашаны! — зароў ён, і кулаком пакаціў Гобса на зямлю. Калі яшчэ раз пасьмееш забывацца ў маёй прысутнасьці, дык я сам цябе павешу. А ты не гразі таварышом, — зьвярнууся ён да яго вялікасьці, — і язык прытрымай, нічога благога не пазваляй сабе казаць аб іх. Будзь сабе каралём, калі хочаш, ды толькі трымай вуха вастрэй, не выдавай сябе за караля Англіі, бо загінеш, як бунтар. Мы, вось, ня надта добрыя людзі, але ніхто з нас не апусьціўся настолькі, каб здрадзіць караля. Не, з гэтага боку мы народ прыхільны й верны. А што, ня так я кажу? А ну, хлопцы гукнём: „Хай жыве Адварды, кароль Англіі!“
— Хай жыве Адварды кароль Англіі! — падхапіў натаўп рознае масьці з гэткім натхненьнем, што ўвесь будынак затросься. У гэту мінуту твар караля зазіхацеў ад радасьці.
— Дзякую мой добры народ! — сказаў ён з прастатой і дастойнасьцю, крыху махнуўшы галавою.
Гэты нечаканы адказ выклікаў няўтрымны сьмех. Калі крыху прыспакоіліся, дык атаман строга, але, разам з тым дабрадушна, сказаў хлопчыку:
— Пакінь, браце, нядобра гэтак, ня варта. Чым хочаш пацяшайся, толькі ня гэтым, іншага караля прадстаўляй, а не ангельскага.
— Хай ён будзе Фу-Фу Першы, кароль дурняў, — запрапанаваў меднік.
Тытул адразу спадабаўся.