— 112 —
ства. Яны ўцякалі з няволі, іх прасьледавалі й вешалі. Вось і ўвесь сказ. Іншыя з нашых адкараскаліся лягчэй. Хадзеце-ж сюды, Ёкэль, Бёрнс, Годж! Пакажэце, як вас размалявалі.
Яны падняліся, скінулі сваё рызьзё і паказалі плечы, згараныя загоенымі рубцамі; адзін адкінуў валасы і паказаў адрэзанае вуха; другі паказаў кляймо на плячы, падобнае да літары V і скалечанае вуха; трэці расказаў вось якую повесьць:
— Я — Ёкэль, быў некалі заможным фэрмэрам; меў, любіўшую мяне, жонку і дзетак. Цяпер я ня тое, што раней — жонкі й дзяцей няма. Хто іх ведае, дзе яны — можа на тым сьвеце, а можа дзе-нібудзь у іншым месцы, толькі, дзякуй Богу, ня ў Англіі. Мая добрая сьвятая старэнькая маці зарабляла хлеб даглядам за хворымі. Неяк адзін з іх памёр, дактары ня ведалі — з чаго, і вось схапілі няшчасную жанчыну ды спалілі, як ведзьму, на вачох яе ўнучкаў. Горка плакалі небарачкі. Вось які ангельскі закон! А ну, хлопцы, вып’ем жа за літасьцівы ангельскі закон, збавіўшы старую ад гэткага цёмнага пекла, як Англія. Дзякую, браточкі! І вось пайшлі мы, я з жонкаю ды з галоднымі дзецянятамі, пабірацца з хаты ў хату. Але ў Англіі цярпець голад — праступленьне, і нас за гэта каралі, ластажылі ў трох местах. Яшчэ, браточкі, вып’ем за літасьцівы ангельскі закон. Ня вытрывала бізуноў Мэры, аддала Богу душу; ляжыць яна цяпер у сырой дамавіне, вольная ад гора і тугі. А дзеці — ага, пакуль ганялі мяне з аднаго места ў другое, яны й памёрлі з голаду. Пеце, таварышы, хоць па малой за бедных малых, ніколі нікому не зрабіўшых ліха. Ізноў пайшоў я пабірацца, выпрошваючы кавалак чэрствага хлеба, — і апынуўся каля стаўпа, вуха пазбавіўся — вось, пагляньце; чародным разам згінула другое вуха, на памятку толькі кавалак пакі-