Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Марыя! Ну і заенчыў-жа! Клумкі былі такія-ж пустыя, як і раней. А каб паглядзеў толькі на яго асалапелую морду! Мы жываты надарвалі, сьмяючыся. А лібеньскі зноў кажа: „Паспрабуйце-тку яшчэ раз!“ Дык, дайце веры, той да таго ачмурэў, што паспрабаваў яшчэ раз, а як убачыў, што там зноў нічога апроч клязэтнай паперы няма, пачаў грукаць у дзьверы і крычаць: „Мяне абакралі! Мяне абакрал! Гвалт! Адчыніце! Адчыніце!“

У момант наляпелі назірачыя, гукнулі наглядніка і фэльдфэбэля Ржыгу. Мы ўсе, як адзін, заяўляем, што ён звар‘яцеў, што ўчора ён да познае ночы жраў і што ўсё паеў сам. А ён адно плакаў ды ўвесь час гаварыў: „Павінны-ж быць крошкі дзе-нібудзь“. Сталі шукаць крошкі і, вядомая рэч, не знайшлі. Няма дурных! Што самі ня здолелі ўвабраць, паслалі поштаю на другі паверх. Нічога ў нас не маглі знайсьці, хоць гэты дурань і енчыў сваё: „Але-ж крошкі павінны дзе-небудзь быць!“ Праз цэлы дзень нічагутка ня еў, адно глядзеў, ці ня есьць хто-небудзь чаго, ці ня курыць. Назаўтра ён да абеду і не дакрануўся, адылі пад вечар пашла яму ўсыць і гнілая бульба і капуста. Толькі ўжо больш не маліўся, як даўней, калі налягаўся на вянгліну ды на яйкі. Потым адзін з нас нейкім спосабам разжыўся на махорку, і вос тут ён з намі ўпяршыню загаманіў, каб далі пацягнуць. Трасцу мы яму далі!

— А я баяўся, каб вы часам ня далі яму пацягнуць, — зазначыў Швэйк. — Гэтым-бы вы сапсавалі ўсё апавяданьне. Гэткае джэнтльмэнства магчыма толькі ў романах, а ў гарнізоннай турме гэта-б звалася ў такіх абставінах дуратою.

— А накрылі вы хаця яго коўдраю?[1] — запытаўся нехта.

— Забыліся.

Распачалася ў паўголас дыскусія, ці варта было пасьля ўсяго гэтага накрыць ці не. Большасьць выказалася „за“.

Гутарка памалу заціхла. Арыштанты засыпалі, скрабучы пад пахамі, на грудзёх і на жываце, дзе вошы плодзяцца

  1. Грамадзкае пакараньне ў арыштантаў. Вінаватага рэшта арыштантаў зьбівала, накрыўшы з галавой коўдраю, каб ня бачыў, хто б‘е.