Перайсці да зместу

Старонка:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка (1931—1932). Частка 1.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Думаў, тыдзень-два, ня болей —
І я буду ў хаце.

|}

І пакуль у канцылярыі драў горла на Швэйка дзяжурны афіцэр, што гэткіх малойчыкаў трэба расстрэльваць, камісія наверсе, у больнічных палатах, зьністажала сымулянтаў. З сямі дзесяткаў чалавек зацалела толькі двое. Адзін — з адарванай гранатай рукою, а другі — з кастаедам. Толькі тыя не пачулі слова: „Падыходзіць“. Усе іншыя, ў тым ліку і тры сухотнікі, якія ўжо відочна паміралі, былі вызнаны падыходнымі да фронту.

Старэйшы доктар не абыйшоўся без таго, каб не сказаць адпаведную моманту прамову. Яго прамова была аздоблена найразнастайнейшай лаянкай і была досыць сьціслая: усе — быдла, гной; адно выслужыўшыся за гаспадара імпэратара, яны здолеюць нанова стаць роўнапраўнымі грамадзянамі і пасьля вайны заслужаць сабе дараваньне таго, што спрабавалі ўхіліцца ад вайсковае службы і сымулявалі; ён асабіста ў гэта ня верыць і перакананы, што ўсіх іх раней ці пазьней чакае шыбеніца.

Малады вайсковы доктар, чыстая і пакуль што не сапсаваная натура, папрасіў у старэйшага доктара слова. Яго прамова розьнілася ад прамовы папярэднага аратара оптымізмам і наіўнасьцю. Гаварыў ён па-нямецку. Гаварыў ён доўга пра тое, што кожны той, хто пакінуў шпіталь, каб вярнуцца да свайго палка на фронт, павінен быць рыцарам і пераможцам. Ён упэўнены, што ўсе яны будуць заўзята біцца з ворагам і сумленна паводзіць сябе ўва ўсіх прыгодах свайго жыцьця — як на полі бою, так і ў сваіх прыватных справах. Хай яны будуць непераможнымі байцамі, якія памятаюць пра славу Радзецкага[1] і прынца Аўгена Савойскага[2]. Хай крывёю сваёй яны запладняюць глебу, на якой яшчэ пышней закрасуе кветка славы аўстрыйскай монархіі, і з годнасьцю выканаюць ролю, прызначаную ім гісторыяй. У адважным парываньні, занядбаўшы сваё жыцьцё, яны рынуцца наперад

  1. Аўстрыйскія вайсковыя правадыры з мінуўшчыны.
  2. Аўстрыйскія вайсковыя правадыры з мінуўшчыны.