Перайсці да зместу

Старонка:Пра нашы літаратурныя справы (1928).pdf/186

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

кімі вэтэранамі, як Пушча ці Дубоўка, што пасьпелі пабываць „на кані і пад канём“ і добра навучыліся станавіцца ў маляўнічую позу ды гаварыць гучнымі словамі. А такі хлапчук прымае гэта за чыстую монэту:

— Згінуць?.. Жыць?..

Другі малады хлапец паставіў сабе задачу, якая вымагае шматгадовай літаратурнай практыкі і значнага культурнага кругагляду, — даць нейкі новы жанр, злучыўшы ў межах вэрлібру есенінскае паміраньне з нейкаю мэтэрлінкаўскаю містыкай. Вышла нясьмелае насьледваньне, „Чорнага чалавека“ і адной з містэрый Мэтэрліка. А калі прыняць пад увагу слабое знаёмства аўтара з композыцыяй вэрлібра, дык можна сабе ўявіць, што вышла. Возьмем для прыкладу адрывак:

Я маўкліва чакаю…
Стаю на каленях…
Клічу змрок…
Адчыняюцца дзьверы душы…
Цішыня…
Дзесьці там,
у антычнай імгле колёнады.
Лёгкі поступ
і белы, як ростань, (?)
убор…
Малажавыя водблескі…
Taedium vitae[1]

  1. Агіда да жыцьця.