Пушчы ў зьвязку з гэтым. І калі Пушча ў папярэднім вершы піша:
Здаецца мне — за ўзгоркам сьпелых ніў |
дык мы гатовы згадзіцца з Пушчаю: яму гэта толькі здаецца. Пушчава раніца адрыкала і адрыкала па яго-ж віне. Праўду казаў К. Пруткоў: „иной певец подчас хрипнет“. Гэта выслоўе да Пушчы можа быць прыстасавана цалкам.
Вельмі дрэнна толькі тое, што сьледам за гэткімі „генэраламі“ ідуць і маладзейшыя, толькі яшчэ ўзяўшыя ў рукі пяро, поэты. Вось адзін такі піша:
Сам ня знаю, чаму гэтак сумна |
Бедны хлопчык! Толькі, толькі ўзяўся за пяро, напісаў некалькі вершыкаў, паглядзеў на блізкай адлегласьці на „генэралаў“ і ўжо сапраўды ўявіў сябе поэтам з нязьлічоным шэрагам пражытых гадоў за плячыма, падваіўшы іх сапраўдны лік прынамсі ў два разы.
Вянет лист. Проходит лето. |
Колькі ў нас цяпер такіх „юнкераў Шмідтаў“, якія няцьвёрдым яшчэ поступам цягнуцца за та-