ЛІТАРАТУРНЫЯ СЭКТАНТЫ
Згуртаваньне „Узвышша“ за год свайго існаваньня давяло нормы сваёй ізоляцыі ад іншага літаратурнага сьвету да вельмі высокага стопню. Часопісь „Узвышша“ дае нам толькі вельмі скупыя і абрывістыя весткі аб жыцьці „згуртаваньня“. Тым ня менш, за год выданьня і часопісь пасьпела набыць спэцыфічную фізыономію як па складу матэрыялаў, так і па іх характару.
Перад намі № 4 часопісі „Узвышша“. Нумар даволі тыповы як па мастацкіх творах, зьмешчаных тут, так і па публіцыстычнаму матэрыялу. Адносіны гэтых аддзелаў у нумары складаюць прыблізна 1:1 з некатораю перавагаю ў бок першага. Публіцыстычны аддзел яшчэ болей сьціскаецца некалькімі артыкуламі хронікальнага характару. Дзеля таго, што ўсе артыкулы маюць значэньне толькі для вузкіх спэцыялістых, мы абмяжуемся тут толькі пералічэньнем іх, не ўваходзячы ў разгляд тых момантаў у гэтых артыкулах, якія вымагаюць асаблівага абгаварэньня. Выключэньне прадстаўляе артыкул Віт. Вольскага