спадзявацца, што ён вызначыць, нарэшце, сваё сталае месца ў літаратуры. Занадта многа скакаў Бядуля ад містыцызму да „поэзіі казённай радасьці“, ад „зачарованых гоняў“ да таго нявыразнага блытанага напрамку, які ў нас чамусьці звыклі называць рэволюцыйнымі мотывамі ў творчасьці Бядулі. Цяжка цяпер зрабіць яшчэ які піруэт: ніхто не паверыць.
Рэшта ў гэтай групе „таленавітых адзінак“, за выключэньнем, хіба, Крапівы, — гэта альбо маладыя хлопцы, якія, напісаўшы па дзесятку вершаў, уявілі сябе „гэніямі“, альбо такія-ж самыя „гэніі“, якія яшчэ ні разу не паказалі сьвету сваёй творчасьці. Ня прыходзіцца называць іх імёнаў, бо імёны гэтыя наўрад ці скажуць што чытаючай публіцы.
У заключэньне яшчэ некалькі слоў аб соцыяльным грунце „Узвышшаў. Як і украінская „Ваплітэ“, група орыентуецца на пласты высока кваліфікаванай гарадзкой інтэлігенцыі. Вельмі цікава адзначыць, што „ідэолёг“ групы Бабарэка праз увесь час стараецца ў сваіх артыкулах абмінуць тэрмін „пролетарыят“ і замяніць яго тэрмінам „працоўны люд“. Толькі на першым Усебеларускім зьезьдзе „Маладняка“ Бабарэка заяўляе, што „маладнякізм — гэта форма, у якой матэрыялізуецца клясавая сьвядомасьць пролетарска-сялянскай клясы (так і сказана — пролетарска-сялянскай клясы!) у эпоху Кастрычніка на Беларусі“. Хаця гэтыя радкі толькі падкрэсьліваюць некалькі паніжаны