Старонка:Практычны расійска-беларускі слоўнік (1926).pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

крестовник (раст.)—старасьцень (б. т.)

крестьянин,-нка,-не—селянін,-нка, -не

крестьянский—сялянскі

крестьянство—сялянства

крещение—хрэст, храшчэньне

кривичи—крывічы

кривобокий—крывабокі

криводушный—двудушны, фальшывы

кривой—крывы

кривоногий—крываногі, клышавы

кризис—пералом

крик—крык, гоман, галас

крикливый—крыклівы, галасьлівы

кристалл—крышталь

кристальны—крышталёвы

критерий—крытэр’ум,-рыум

критик—крытык

критика—крытыка

критический—крытычны; пераломны

кричать—крычаць

крйвизна—крывасьць, крывізна

кровавый понос—крываўка

кровавый—крывавы

кровать—ложак

кровельный—дахавы

кровельщик—бляхар

кровля—дах

кровны—кроўны

кровообращение—рух крыві

кровопролитный—крывавы

кровотечение—цеча крыві

кровь—кроў

кровянистый—крывавісты

кровяной—крывяны

кроить—краіць

кройка—кроеньне

крокодил—кракадзіл

кролик—трус

кроме—апрача, апроч

кромешный—пякельны

крона (дерева)—карона

крот—крот

кроткий,-тость—лагодны,-насьць

крошить—крышыць

крошка—крошка

круг—круг, кола

круглить—кругліць

круглый—круглы

круговорот—коларух

кругозор—кругавід

кругом—навокал, наўкола

кругосветный—кругасьветны

кружево—фарботы, карункі

кружить,-ться—круціць,-ціцца

кружка—кубак, конаўка

кружок—гурток

крупа—крупы

крупинка—крупінка, крупка

крупны—буйны

крутизна—строма

крутить—круціць, віць

крутой—круты, стромкі

кручина—туга, нуда

кручиниться—тужыць, нудзіцца, смуткаваць

крушение—згуба, палом

крыжовник—агрэст

крылатка (раст.)—крылаўка

крыло—крыло, скрыдла

крыльцо—ганак

крыса—пацук

крыть—крыць, укрываць

крыша—дах, страха

крышка—века (дзяжы), покрыўка

крюк—крук, гак

крючок—гаплік, гачык

кстати—ладам, да рэчы

кто—хто

кто-либо—абы-хто, хто-небудзь

кто-то—хтось

куб—куб

кубатура—кубатура

кубик—кубік

кубический—кубічны

кубок—кубак, келіх

кувшин—жбан

кувшинка (раст.)—вадзяніца (б. т.)

кувыркаться—перакідацца

куда—куды, кудою

кудель—кудзеля

кудесник—чараўнік

кудесница—чараўніца

кудрявый—кудравы

кузнец—каваль

кузнецкий—кавальскі

кузнечик—конік

кузница—кузьня

кузька—грачанік

кукиш—дуля

кукла—лялька

куколь (раст.)—кугаль (б. т.)

кукольный—лялечны

кукуруза—кукуруза, кіяхі (б. т.)

кукушка—зязюля

кулак—кулак

кулик—кулік

кулиса—засьценьне (л. т.)

кулич—пасха

куль—лантух