Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/397

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыкрытыя лёгкай кашуляй грудзі, бярэ яе на рукі і нясе да ложка.

Пазней Аксана, па-дзіцячаму скурчыўшыся пад коўдрай, ляжыць на ложку, на якім сядзіць, трымаючы яе плечы і галаву на сваіх далонях, Міхаіл Палікарпавіч.

— Ага, я ледзь не запамятала. Райком урэшце дазволіў Кастусю паехаць адсюль. Ён настойліва прасіў аб гэтым.

— Я рад. Ён таксама, значыць, вельмі моцна кахае вас… Гэная ноч у мяне нейкая асаблівая. Так-так. Вось і я хацеў сказаць. На камбінаце працуе нямецкі інжынер Пецольд. Гэта не Пецольд, гэта сын Пілацеева. Ён учора ўвечары быў у мяне. Я не ведаю, што ён хоча зрабіць, але ён вялікі нягоднік.

— Пілацееў? — Аксана здзіўлена падымае галаву. — Сын былога нашага пана?

— Так.

— Аб гэтым трэба зараз-жа сказаць Паўлу Андрэевічу.

— Так, так, трэба сказаць зараз-жа. — І Міхаіл Палікарпавіч кідае погляд на акно, за якім пачынаецца веснавы ранак.