Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/396

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

У доме, перад ганкам якога прафесар спыняецца, усё яшчэ спяць: ніводнага аганька ў вокнах. Ён адчыняе дзверы ў калідор і ідзе да чацвертых дзвярэй з правага боку. У дзверы паціху стукае. Раз, потым яшчэ і яшчэ. Адказвае на ціхае пытанне «хто там», чакае, пакуль два разы паварочваецца ў дзвярным замку ключ і ідзе ў адчыненыя дзверы насустрач прыемнай цеплыні і ціхаму жаночаму голасу.

Пасля цёмнага калідора ў пакоі відней і ён добра бачыць жанчыну, якая стаіць у белым сярод пакоя. Ён бярэ яе рукі, якія жанчына трымае перад сабою на ўзроўні грудзей і цалуе адну, потым другую.

— З добрым ранкам, — кажа ён, пазіраючы ёй у твар, хоча разгледзець яе вочы. — Павіншуйце мяне.

— Няўжо-ж? Міхаіл Палікарпавіч! — Яна вызваліла свае рукі з ягоных, узяла яго за локці рук і пачала трэсці іх. Няўжо-ж? Міхаіл Палікарпавіч! Хутчэй распранайцеся і расказвайце, вось так.

Сама сцягвае з ягоных плеч паліто, а пакуль ён вешае паліто, ідзе і садзіцца на канапе, падкурчыўшы пад сябе ногі.

— Значыцца толькі што? — пытае яна. — Якая радасць! А як абрадуецца Павел Андрэевіч. І ўсе. Ух! Не ведаю, што і зрабіць вам за гэта.

— Пацалуйце мяне, — жартуе ён і кладзе сваё рукі ёй на плечы. Рукамі адчувае цяплынь яе цела. Яна, трымаючыся за рукавы ягонага пінжака, падымаецца насустрач яму, становіцца на каленкі і пальцамі рук блукае па ягоных руках.

— Міхаіл Палікарпавіч! Дарагі. Ды вас тысячу раз за гэта пацалаваць можна. І больш…

Цяплынь яе рук ён адчувае ў сябе на шыі. Сваімі рукамі абдымае яе за плечы, туліць яе да сябе, пасля бярэ далонямі рук яе галаву, некалькі раз цалуе яе твар, пасля адхінае яе галаву і, трымаючы яе ў сваіх далонях, пазірае ёй у вочы.

— А гэта ўсё-такі вельмі добра. Аксана, — кажа ён. — Яшчэ некалькі гадоў і мы будзем рабіць з гэтага цікавейшыя рэчы: і дамы, і складанейшую апаратуру. Вельмі многае. Ад прастога гузіка да складанейшых дэталей для машын. Я вельмі рад.

— А як я рада! А як абрадуюцца ўсе! Міша! Ды ты-ж не ўяўляеш, што будзе! — і не заўважыла, што ўпершыню яго назвала так проста. А яго гэта абрадвала і ўсхвалявала. Ён абдымае яе, хіліць да сябе, цалуе яе ў твар, шыю і