Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/393

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

настрой, з якім ён варочаўся дадому, пакінуўшы Ягуплу. Прафесар не хацеў-бы бачыць Пілацеева. Ён агулам у апомнія часы думаў, што лепш было-б зусім не сустракацца з ім. Іхныя адносіны склаліся не так, як пра тое думаў прафесар. Ягоную абыякавасць, абыякавасць да разважанняў Пілацеева, Пілацееў, відаць, вытлумачыў, як прызнанне ягоных поглядаў, як згоду з ягонымі разважаннямі і пачынаў злоўжываць цярпеннем прафесара, мяркуючы, відаць, што прафесар гэта пачынаў разумець, — або яны павінны перарвацнасці. Іхныя адносіны акурат былі на мяжы, за якой, прафесар гэта пачынаў разумець, — або яны павінны пераравацца, або прафесар, зусім не жадаючы гэтага, можа апынуцца ў стане, у якім быў некалі ў Петраградзе, жадаючы пазбавіцца ад якога, ён паехаў працаваць сюды на тарфяную станцыю. Апошнія падзеі, да якіх Пілацееў ставіўся не абыякава, наблізілі іхныя адносіны да гэтай мяжы.

Увайшоўшы ў пакой, прафесар парашыў, што распранацца ён не будзе, каб паказаць гэтым Пілацееву, што ён невольны. Не ведаючы, чаго прышоў Пілацееў, ён разгублена паглядаў на яго. Пілацееў заўважыў разгубленасць прафесара і паспрабаваў супакоіць яго.

— Я да вас толькі на адну хвіліну, — сказаў ён. — Ну, што, Міхаіл Палікарпавіч, вы апраўдваеце палітыку вашых гаспадароў? Ці не? Мне гэта вельмі важна ведаць…

Прафесар абрадваўся, што гутарка пачалася так. Значыць усё можна будзе скончыць сёння-ж, зараз-жа.

— Так, я апраўдваю тое, пра што вы гаворыце, — адказаў прафесар.

— Вы апраўдваеце рабаўніцтва і здзекі над сялянствам? Вы былі, здаецца, вялікім гуманістам?

— Здзекаў над сялянамі я не бачу. Адабраць у пяці багатыроў іхную маёмасць, не зусім справядліва нажытую, гэта не значыць здзекавацца над сялянамі Я апраўдваю гэта зусім свядома.

— Вось як? — Пілацееў паспрабаваў усміхнуцца. — Я пачынаю не пазнаваць вас, прафесар Галынскі. Мне ўвесь час здавалася, што вы крыху інакш глядзелі на такія рэчы. Вы, можа, верыце і ў іхны комуністычны рай?

— Хочаце, каб я адказаў вам? — Прафесар стаў перад Пілацеевым з глыбока засунутымі ў кішэні паліто рукамі. — Я не ведаю, ці будзе заўтра рай, але я, Адам Феакціставіч, — прафесар паспрабаваў змягчыць тон гутаркі, — ведаю, што людзі ў большэвіцкай дзяржаве хутка не будуць нават ведаць, што такое голад, жабрацтва, беспрацоўе, сіроцтва. Так, так! Я не ведаю, ці будзе гэта рай, але гэта будзе