Гэта старонка не была вычытаная
мееш? Ідзі вось лепш сам раскажы ім пра Пілацеева, то, можа, раскулачаць, ды хоць у Салаўкі не сашлюць. А я ўмешвацца ў твае справы не буду, хадзіць за цябе прасіць, не буду.
На гэтым яны і разышліся. Мікіта паспрабаваў яшчэ папракнуць Тарэнту, але, не дачакаўшыся ад яго ані слова, пайшоў, а Тарэнта, як запёр за ім дзверы і вярнуўся ў хату, нейкі час моўчкі стаяў каля печы, пасля злосна плюнуў у качарэжнік, мацюгнуўся і вярнуўся на сваё месца ў ложак.