Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/383

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ючы пальцы на левай руцэ, пераказаў прозвішчы, якія назваў Каплан.

— Можа, хіба Мірона ці варта? — сказаў ён, — а за тых, раз такая палітыка, раз так трэба, я нічога не скажу.

— Такі-ж і Мірон, — запярэчыў яму Мікода Жук. Хіба не вы яго кожны год абкошваеце ды абжынаеце? Нябось, ён не напінае так на свой пуп з касой, як ты. Не адышоў ад іх Мірон.

— Ды не адышоў, — згадзілася некалькі чалавек.

Але больш ніхто нічога не сказаў, і ў прафесара склалася ўражанне, што сяляне не дагаварваюць таго, што думаюць. Гэтае ягонае ўражанне падмацавалася, калі некалькі чалавек з прысутных не падалі сваіх галасоў за раскулачванне, хоць не галасавалі і супроць. Адчуваючы сябе некалькі разгубленым, прафесар, як скончыўся сход, адразу-ж развітаўся і пайшоў дадому. Пайшоў ён адным з першых. За ім сабраўся пайсці і Тарэнта, але Тарэнту гукнуў да сябе Каплан.

— Ты заявы не падаў сёння? — запытаў Каплан.

— А ты хіба не глядзеў, хто падае?

— Такі не глядзеў. А можа падаў?

— Я не авечка, каб за табуном хадзіць.

— Цябе варта было-б трошкі абстрыгчы, падкараціць воўну, можа-б рахманейшым стаў.

Гэта сказаў Лёйка. Тарэнта Лёйку нічога не адказаў, але адказаў Мілоўскі:

— Ні таго, каго трэба, збіраешся ты стрыгчы, таварыш Лёйка.

Тарэнта зірнуў на Мілоўскага, жадаючы разгадаць, усур’ёз ён гаворыць, ці з хітрасцю, і супакоіўся.

— Для гэтага мяне і клікалі? — запытаў ён. — Мне спаць пара, заўтра рабіць трэба.

— Клікаў я не для гэтага, — адказаў яму Каплан. — Хацеў-бы я з табой неяк спаткацца, каб пра тое-сёе параіцца нам.

— Раіцца табе са мной няма чаго, без мяне ты ведаеш, што рабіць. А ўгаварваць мяне не спрабуй. — Тарэнта ўсміхнуўся.

— Ну, і бацька-ж у цябе, — сказаў Каплан да Кастуся. — Ніяк пад яго не пад’едзеш.

— Спрабаваў і я, — адказаў Кастусь, — таксама нічога не вышла.

— А вы і не спрабуйце. Прыдзе пара, сам прыду да вас. Ну, я і пайду, некалі мне.