Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/381

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— А якая-ж бедната цяпер, — абазваўся той-жа голас, — раз мы ўсе калгаснікі?

— Нічога, таварышы. Беднякі-ж сёння яшчэ не перасталі сад таго беднякамі быць, што ў калгас запісаліся.

— Значыць і ў калгасе не будзе роўнасці?

— Значыць будуць там беднякі і сераднякі?

— Толькі кулакоў не будзе, а беднякі і сераднякі будуць. Пра гэта мы, таварышы, пагаворым, а зараз можаце ісці, хто вольны.

Сход пачаў неахвотна разыходзіцца. Відаць было, што многія такога звароту справы не чакалі і выходзілі нездаволенымі. Гэта ўгадвалася па маўклівасці, з якой многія выходзілі са сходу, і па гоману, які хутка падняўся на школьным дварэ. Услухаўшыся ў гэты гоман, Лёйка адышоў ад акна да стала, ля якога стаялі Мілоўскі з Кастусём.

— Дарэмна ты зараней карты раскрываеш, — сказаў ён Каплану.

— Якія карты?

— А пра кулакоў, што іх не будзе ў калгасе, ваявы-ж падалі і яны?

— Па-твойму прыняць іх у калгас трэба?

— Прымаць не трэба, а падумаць, як лепш зрабіць, не пашкодзіла-б. Я вось яшчэ не ведаю, што вы тут, — ён паказаў рукой на сялян, якія засталіся на сходзе беднаты, — будзеце рабіць?

— Будзем разглядаць кулацкі спісак.

— Я так і думаў! — як-бы абрадваўся Лёйка.

— Што, што? — падаўся бліжэй да Лёйкі здзіўлены Мілоўскі. — То ты хацеў, як мага больш раскулачваць, а то, здаецца, запрапануеш і гэтых не чапаць.

— Так, і запрапаную, і лічу гэта зусім правільным.

— Як-жа-ж гэта? Ці ты думаеш, што, падаўшы заяву ў калгас, кулакі перасталі быць кулакамі?

— Я нічога не думаю, але я ўлічваю канкрэтныя абставіны.

Мілоўскі зарагатаў. — Эдорава ты ўлічваеш, — сказаў ён. — Добра такі, што мы парашылі склікаць сход беднаты зараз-жа, вельмі добра.

— Ты зубы не скаль, таварыш Мілоўскі, — агрызнуўся Лёйка. — Я ў палітыцы жартаваць не прывык і катэгарычна патрабую, каб сёння пытанне аб раскулачванні не разгля-