Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/38

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

такому дзесьці ў нязвыклым мёсцы, у баку ад свайго штодзённага, — у асяроддзі людзей, якія непадуладны яму, і тады ўраз, як часовая вопратка, спадае з яго ўся важнасць і ганарлівасць, а застаецца зусім-зусім звычайны, дробненькі мітуслівы чалавечак. Да гэтай катэгорыі людзей належыў і Пілацееў. Апынуўшыся на вакзале, ён разгубіўся. Разгубленасць прышла з тым, як ён адчуў сваю залежнасць тут ад шматлікіх, непадуладных яму сіх у прыватнасці і ад незнаёмага, рыжага насільшчыка. Ён баяўся, што насільшчык возьме і сыйдзе кудысьці з чамаданамі, пакінуўшы яго з пустымі рукамі на пероне, сярод незнаёмых людзей. З’явіўся ў яго раптам і страх перад далёкай дарогай, якую давядзецца праехаць у поездзе. І ад усяго гэтага занепакоіўся Пілацееў, замітусіўся і нават рукой узяў за медны бліскучы гузік рыжага насільшчыка. Але варта было прысці Галынскаму, як разгубленасць і мітуслівасць зніклі. Перад Буднікам зноў стаяў ганарлівы, важны прафесар і дэпутат думы. Вось ён скупа ўхмыляецца, гаворачы, і больш ветліва, але ўсё-ж зверху неяк усміхаецца да Галынскага, маўляў, вы яшчэ, баценька, малады, зялёны. А насільшчыку, як падышоў поезд, ён толькі паказаў на поезд сваім кійком, нават слова да яго больш не сказаў.

— Ведаеш, Лідуся, — сказаў Буднік, назіраючы за Пілацеевым, — мне хочацца падыйсці да яго і сказаць яму шосьці абразлівае.

Ліда нічога не сказала на гэта, узяла толькі ягоную руку.

— Паўлік, як-жа так?

— Мы хутка спаткаемся. Улетку ты прыедзеш да мяне.

— Я прыеду, абавязкова прыеду, — гаворыць яна неспакойным прыцішаным голасам. — Я абавязкова прыеду.

Натоўп рушыць да вагонаў, штурхае іх локцямі, чамаданамі, карзінамі і, азіраючыся, кідае ў іхны бок зласлівыя словы прабачэння.

— Так, — кажа Буднік, — значыць еду, пара ў вагон.

Адзін момант яны моўчкі стаялі друг супроць дружкі. Потым Буднік, як і ў пакоі, узяў Ліду рукамі за плечы, прыхінуў да сябе і пацалаваў яе ў вусны.

— Ну, вось і папрашчаліся, — сказаў ён, радасна ўсміхаючыся.

— Любы ты мой, харошы… Ну, ідзі… А я прыеду…

Пасля яна стаяла каля вагона супроць акна, за якім мітусіліся людзі. Калі яны ўпарадкаваліся і адышлі, да акна прыліп белы знаёмы твар і шырокая далонь рукі. Яшчэ момант, і рука, як крануўся з месца поезд, захадзіла