Перайсці да зместу

Старонка:Праз гады (1936).pdf/375

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Я яшчэ не сказаў галоўнага, не прыспешвай, — агрызаецца Лёйка, горбячыся над сталом, пазіраючы на Каплана, пасля на Мілоўскага і Кастуся прыжмураным левым вокам. — Не такія справы, таварышы, каб не гаварыць пра іх.

Па ўсяму відаць, што ён недалюблівае Каплана, які змяніў яго, як сакратара шапятоўскай партячэйкі, прыехаўшы ў вёску дваццаціпяцітысячнікам. Гэта пракрадваецца і ў словах Лёйкі, калі ён хоча папракнуць Каплана, што той, па сваёй рабочай звычцы, не зусім правільна падыходзіць да вырашэння сялянскіх пытанняў.

— Што рабочаму здорава, то мужыку, можа, і смерць, — кажа ён, ківаючы галавою. — Спяшацца трэба не тут, а ў справе.

— Ого! — дзівіцца нехта. — Лёйка за тэмпы.

— А такі правільна мы зрабілі, што сакратарства ад яго вызвалілі, — з іроніяй кажа да Кастуся Мілоўскі. — Блытаны ён.

— А ўсё-такі канчай зноў звоніць алоўкам аб пустую шклянку Каплан. — Або кажы, якія твае прапановы.

— Прапановы я скажу, як дойдзе да іх чарга.

— А цяпер пра што-ж ты гаворыш?

— Варта было-об слухаць, то і разумеў-бы, — яшчэ больш прыжмурвае Лейка вока ад узбуджанасці.

— Ну, ведаеш, гэта глупства. — Каплан падымаецца з-за стала і, пакуль Лёйка маўчыць, звяртаёцца да сходу з прапановай спыніць спрэчкі і адразу абмяркоўваць спіс тых, каго думае вызначыць сход для раскудачвання.

— Справа тут зусім ясная, — звяртаецца ён да сходу. — Не за гарамі вясна. На гэта разлічваюць і кулакі, ведучы сваю работу супроць калгаса. Іхны разлік дацягнуць да вясны і сарваць арганізацыю калгаса. Калі мы будзем і яшчэ цацкацца з імі, мы-такі і калгаса не створым, і сяўбу сарваць можам. — Сядай, таварыш Лёйка, — звярнуўся ён, змеціўшы, што той усё стаіць і чакае, калі яму дадуць дагаварыць да канца.

— Ты што-ж, не дасі гаварыць мне больш? — пытае Лёйка.

— Не дам-такі. Няма патрэбы ў гаворцы.

На сходу прабягае лёгкі смех і, аскаліўшыся на сход, Лёйка ківае галавой і садзіцца, не гаворачы больш ні слова.

— Мы свядома сабралі-такі сумесны сход комуністаў комсамольцаў і калгаснікаў, каб на сход беднаты прыйсці ўжо з зусім цвёрдымі прапановамі і не нарабіць памылак. На бюро ячэйкі мы мелі гутарку пра гаспадаркі абодвух Катоў, — гаворыць Каплан. — Адзін з іх быў у пана за ака-